Пылкагалоўнік чырвоны, Прастрэл Ботанический словарь, Спб, 1878 (Cephalanthera rubra) — від шматгадовых раслін сямейства Архідныя, які сустракаецца ў Еўропе.

Арэал

Від сустракаецца ў еўрапейскіх краінахПа дадзеных сайта GRIN (гл. у шаблоне): Паўночная Еўропа: Данія, Фінляндыя, Нарвегія; Цэнтральная Еўропа: Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Славакія, Германія, Венгрыя, Польшча, Швейцарыя; Паўднёва-Усходняя Еўропа: Албанія, Балгарыя, краіны былой Югаславіі, Італія, Румынія; Паўднёва-Заходняя Еўропа: Францыя, Партугалія

У Расіі вобласць распаўсюджанне падзелена на дзве часткі: адна знаходзіцца ў цэнтры еўрапейскай часткі (Тамбоўская, Бранская, Тульская, Калужская, Смаленская, Ніжагародская вобласці і Мардовія), другая — на Паўночным Каўказе. Таксама сустракаецца на ПалессіПыльцеголовник красный в Красной книге Республики Беларусь.

Апісанне

Сцёблы вышынёй 10—60 см, апушаныя ў верхняй частцы з 3—6 ланцэтнымі лісцямі з вострымі кончыкамі на кожным. Суквецці друзлыя, кветкі ад ружова-фіялетавых да чырвоных. Квітнеюць з чэрвеня па ліпень, насенне — дробнае і шматлікае. Карэнішчы круглявыя, часта растуць амаль вертыкальна.

Кветкі валодаюць зручнай для наведвання насякомых пляцоўкай. Палініі размешчаны прама над нектарнікам. Восы часта наведваюць кветкі для падмацавання сіл. Нектар пылкагалоўніка змяшчае сумесь этанолу і наркатычных рэчываў — ап’янёная казурка менш звяртае ўвагі на прыліплы пылок. Часта восы п’янеюць настолькі, што не могуць узляцець.

Асяроддзем пасялення з’яўляюцца асветленыя схілы ў лясах на вапнавых глебах.

Ахова Cephalanthera rubra прадугледжвае захаванне спецыфічных для віду лясных біятопаў. Падчас назіранняў фіксуюць колькасць парасткаў (вегетатыўных і генератыўных), плошчу ліста і колькасць пладоў на назіраным участку. Рэкамендавана збіраць метралагічныя даныя (ападкі і тэмпература паветра), а таксама даныя пра зацянённасць, расліннасць на ўчастку, наяўнасць паблізу званочкаў (Campanula sp.) і колькасць дрэўнага павалу.Lewoń R., Romański M. 2023. Nowe stanowiska, rozmieszczenie i ochrona buławnika czerwonego Cephalanthera rubra (L.) Rich. (Orchidaceae) w Puszczy Augustowskiej (NE Polska), Instytut Badawczy Leśnictwa, 26 października 2023, DOI: 10.48538/lpb-2023-0004 [dostęp 2023-10-26] (pol.).

Літаратура — С. 314—315.

Red list of plants and fungi in Poland. Czerwona lista roślin i grzybów Polski. Zbigniew Mirek, Kazimierz Zarzycki, Władysław Wojewoda, Zbigniew Szeląg (red.). Kraków: Instytut Botaniki im. W. Szafera, Polska Akademia Nauk, 2006. ISBN 83-89648-38-5 Rutkowski L. Klucz do oznaczania roślin naczyniowych Polski niżowej. Wyd. Nauk. PWN, Warszawa 2006

Спасылкі

Пыльцеголовник красный — Пылкагалоўнiк чырвоны — Cephalanthera rubra

Катэгорыя:Эпідэндравыя Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1817 годзе