Суні́цы садовыя, або Суніцы ананасныя (Fragaria × ananassa) — расліна з роду суніц, шырока распаўсюджана ў культуры.
Назва
Суніцы ананасныя, клубніка, трускаўка, клубніцаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
Значэнне і выкарыстанне
Плады суніц вызначаюцца прыемным смакам і пахам, прывабным знешнім выглядам, з’яўляюцца каштоўным прадуктам дыетычнага харчавання. Суніцы — добрая крыніца аскарбінавай кіслаты, па колькасці вітаміну В (фоліевая кіслата) і вітаміну Е (токаферац) яны пераўзыходзяць іншыя плады і ягады.
3 ягад гатуюць варэнне, джэм, сокі, жэле, мармелад, сіропы, розныя напіткі, кандытарскія вырабы і інш. Плады суніц валодаюць лячэбна-прафілактычнымі ўласцівасцямі: рэгулююць халестэрынавы абмен і працэсы кроваўтварэння ў арганізме, папярэджваюць атлусценне печані, падтрымліваюць у нармальным стане эластычнасць капіляраў, павышаюць рэактыўнасць арганізма, узмацняючы яго супраціўляльнасць хваробам.
Літаратура Энцыклапедыя сельскага гаспадара — Мн.: БелЭн, 1993. Шырко Т. С., Радзюк А. Ф., Максіменка М. Р. Якасць пладоў садовых суніц у залежнасці ад сорту і ўмоў надвор’я
Катэгорыя:Суніцы Катэгорыя:Ягады Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1785 годзе