Ту́нгавы але́й — тлусты высыхальны алей з насення тунгу.
Вадкасць ад светла-жоўтага да аранжавага колеру з непрыемным пахам. Шчыльнасць 940 кг/м³. Паказчык праламлення 1,51—1,52. Раствараецца ў арганічных растваральніках, за выключэннем метанолу і этанолу. Змяшчае значную колькасць гліцэрыдаў ненасычаных кіслот. Цвярдзее пры тэмпературы ад -17 да -21 °C. Таксічны.
Тунгавы алей выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў вытворчасці алкідных смол, алейных лакаў і фарбаў, цыраты, лінолеуму. У гумавай прамысловасці ў якасці пластыфікатара.
Літаратура
Тунговое масло // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Спасылкі ТУНГОВОЕ MACЛO // ХиМиК.ру
Катэгорыя:Алеі