Валерый Каршакевіч (нар. , Краснадар) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у казахстанскім клубе «Елімай» з Семея.

Клубная кар’ера Нарадзіўся ў Краснадары на радзіме маціа ва ўзросце 4-5 гадоў рамаз з бацькамі пераехаў у Мар’іну Горку, дзе і пачаў займацца футболам. Некаторы час займаўся ў школе мінскага «Дынама», дарослую кар’еру пачынаў ў «Маладзечне», потым гуляў за дубль салігорскага «Шахцёра» і наваполацкага «Нафтана». З 2009 года быў іграком жодзінскага «Тарпеда», з 2010 года трывала трапляў у асноўны склад.

У жніўні 2013 года пакінуў Жодзіна і стаў іграком брэсцкага «Дынама». У Брэсце адразу замацаваўся ў аснове, гуляў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе замяняў траўміраванага капітана каманды Яўгена Клапоцкага.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай». У складзе «Белшыны» замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе чаргаваўся з Міхаілам Гарбачовым і Арцёмам Бобухам.

У студзені 2015 года пакінуў «Белшыну» па заканчэнні кантракта. Неўзабаве далучыўся да стану мікашэвіцкага «Граніта» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам. Спачатку быў асноўным цэнтральным абаронцам мікашэвічцаў, але з лета стаў пераважна выхадзіць на замену.

У студзені 2016 года пасля прагляду зноў стаў іграком «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2016 быў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў жодзінцаў. У студзені 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» і далучыўся да «Слуцка». Пазней часова пакінуў стан случан, каб прайсці прагляд у «Іртышы», аднак у выніку вярнуўся і ў лютым падпісаў кантракт са «Слуцкам». Замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы случан, у сезоне 2017 без замен адгуляў ва ўсіх 30 матчах каманды ў чэмпіянаце Беларусі.

У студзені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам», і неўзабаве стаў іграком «Гомеля». У складзе «Гомеля» замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У жніўні 2018 года пакінуў гомельскую каманду і неўзабаве папоўніў склад «Смалявічаў», дзе таксама стаў іграком асновы.

У лютым 2019 года пасля прагляду стаў іграком мінскага «Промня». Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», і абаронца стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе магіляўчан.

У жніўні 2019 года пасля прагляду перайшоў у расійскі клуб «Мардовія», аднак да зімы не мог згуляць за яго з-за забароны на рэгістрацыю новых ігракоў. У студзені 2020 года, так і не згуляўшы за «Мардовію», падпісаў кантракт з казахстанскім «Таразам». У сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу, аднак у лютым 2021 года новы трэнер «Тараза» Вардан Мінасян перастаў разлічваць на беларускага абаронцу. У выніку той неўзабаве далучыўся да «Кызыл-Жара» і ў сакавіку афіцыйна перайшоў у гэты клуб. Замацаваўся ў аснове петрапаўлаўскага клуба. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Кызыл-Жарам». Пакінуў петрапаўлаўскую каманду ў студзені 2023 года.

У лютым 2023 года стаў іграком адроджанага семейскага «Елімая». Дапамог клубу выйсці ў Прэм’ер-лігу, аднак сам па заканчэнні сезона 2023 пакінуў каманду і ў пачатку 2024 года стаў памочнікам галоўнага трэнера «Елімая».

Міжнародная кар’ера У 2008 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2016 Пераможца Першай лігі Казахстана: 2023

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2005 (1) Д3 Маладзечна 10 0 2005 (2) дубль Шахцёр 8 0 2006 дубль Шахцёр 24 0 2007 дубль Шахцёр 26 0 2008 дубль Нафтан 21 1 2009 Д1 Тарпеда 1 0 2010 Д1 Тарпеда 22 1 2011 Д1 Тарпеда-БелАЗ 30 0 2012 Д1 Тарпеда-БелАЗ 17 1 2013 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ 8 1 2013 (2) Д1 Дынама-Брэст 13 0 2014 Д1 Белшына 27 2 2015 Д1 Граніт 21 1 2016 Д1 Тарпеда-БелАЗ 20 1 2017 Д1 Слуцк 30 0 2018 (1) Д1 Гомель 16 0 2018 (2) Д1 Смалявічы 12 3 2019 (1) Д1 Дняпро 8 0 2019/20 (1) Д2 Мардовія 0 0 2020 Д1 Тараз 20 1 2021 Д1 Кызыл-Жар 25 3 2022 Д1 Кызыл-Жар 23 2 2023 Д2 Елімай 26 1

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Мардовія Саранск Катэгорыя:Ігракі ФК Тараз Катэгорыя:Ігракі ФК Кызыл-Жар Катэгорыя:Ігракі ФК Елімай Семей Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Постаці Мар’інай Горкі