Сэр Уільям Артур Льюіс (; года, востраў Сент-Люсія, Брытанская Вест-Індыя — , Брыджтаўн, Барбадас) — англійскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы ў 1979 годзе «за наватарскія даследаванні эканамічнага развіцця ў дадатку да праблем краін, якія развіваюцца».
Біяграфія Вучыўся ў Лонданскай школе эканомікі; ступень доктара атрымаў там жа. Працаваў у Манчэстэрскім і Прынстанскім універсітэтах. Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі ў 1983 годзе.
Партрэт сэра Артура Люіса змешчаны на рэверсе (адваротным боку) купюры ў 100 усходне-карыбскіх долараў.
Асноўныя творы «Прынцыпы эканамічнага планавання» (The Principles of Economic Planning, 1949); «Тэорыя эканамічнага росту» (The Theory of economic Growth, 1955).
Спасылкі Аўтабіяграфія на Нобелеўскім сайце
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Эканамісты XX стагоддзя Катэгорыя:Эканамісты Вялікабрытаніі