Ян Мюрдаль (, нар. г) — шведскі журналіст левых поглядаў, пісьменнік і палітычны дзеяч. Ганаровы доктар Каледжа Упсала ў Нью-Джэрсі, ЗША і Нанькайскага ўніверсітэта ў КНР, кавалер ордэна Мастацтваў і літаратуры. Сын Нобелеўскіх лаўрэатаў, сацыял-дэмакратаў Гунара Мюрдаля і Альвы Мюрдаль. Наведаўшы КНР, стаў гарачым прыхільнікам мааізму і напісаў «Рэпартаж з кітайскай вёскі» (1963), дзякуючы якому атрымаў вядомасць у палітычных і літаратурных колах. З’яўляецца абаронцам неабмежаванай свабоды слова.
Спасылкі Jan Myrdalsällskapet
Катэгорыя:Палітыкі Швецыі Катэгорыя:Журналісты Швецыі Катэгорыя:Пісьменнікі Швецыі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Швецыі Катэгорыя:Камуністы Швецыі Катэгорыя:Рэжысёры Швецыі Катэгорыя:Мааісты