Джордж Стыглер (; , Рэнтан, штат Вашынгтон — , ) — амерыканскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1982) «за наватарскія даследаванні прамысловых структур, функцыянавання рынкаў, прычын і вынікаў дзяржаўнага рэгулявання».
Біяграфія Вучыўся ва ўніверсітэце штата Вашынгтон і ў Паўночна-Заходнім універсітэце. Доктар філасофіі Чыкагскага ўніверсітэта. Выкладаў у Чыкага, а таксама ва ўніверсітэтах Аёвы, Мінесоты, Калумбійскім універсітэце.
Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі ў 1964 г. Лаўрэат прэміі А. Сміта (1987).
Навуковыя працы «Тэорыя цаны» (The Theory of Price, 1946); «Тэорыя алігаполіі» (A Theory of Oligopoly, 1964). «Нарысы па гісторыі эканамічнай тэорыі» (Essays in the History of Economics, 1965).
Катэгорыя:Эканамісты ЗША