Сямё́н Дзямі́давіч Барко́ўскі (, в. Курганы, Бабруйскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыяЦяпер Кіраўскі раён — , г. Бабруйск) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
З сялян. Пасля заканчэння Любоніцкай сямігодкі ў 1933—1936 гг. на гаспадарчай рабоце: бухгалтар, механізатар, старшыня калгаса «Чырвоныя Курганы»Баркоўскі Сямён Дзямідавіч (1916—1977).
З 1937 г. у РСЧА. Скончыў Віленскае пяхотнае вучылішча ў чэрвені 1941. Са жніўня 1941 г. камандзір партызанскай групы ў Віцебскай вобласці, з мая 1942 г. камандзір разведкі, памочнік камандзіра 537-га партызанскага атрада, член КПСС з 1943, у кастрычніку 1943 — чэрвені 1944 камандзір 537-га партызанскага палка ў Магілёўскай вобласці.
У 1944—1976 гг. на гаспадарчай рабоце.
Жыў у Бабруйску.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Чырвонага Сцяга, медалямі.
Літаратура
С. 152.
Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Кіраўскага раёна— Мн.: Выш. шк., 1997. — С. 201.
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны