Домік Ванвітэлі (Casina Vanvitelliana) — паляўнічы домік неапалітанскага караля Фердынанда на астраўку возера Фузара ў горадзе Баколі. Злучаны драўляным мастком з берагам возера, дзе некалі рассцілаліся паляўнічыя ўгоддзі неапалітанскіх каралёў. Будаваўся на ўзор Ступініджы пад наглядам бацькі і сына Ванвітэлі. Турыстам, якія наведваюць Баколі, распавядаюць, што ў гасцях у караля Фердынанда ў Баколі бывалі Моцарт, Расіні і аўстрыйскі імператар Франц.
Спасылкі
Катэгорыя:Вілы Італіі Катэгорыя:Неапалітанскае каралеўства Катэгорыя:Кампанія