Люмінесцэнцыя (ад , род. склон — святло і — суфікс, які азначае слабое дзеянне) — выпраменьванне святла рэчывам, якое не з’яўляюцца вынікам цяпла, люмінесцэнцыя — форма халоднага выпраменьвання цела. Яна можа быць выклікана хімічнымі рэакцыямі, электрычнай энергіяй, субатамным рухам або напружаннем на крышталі. Гэта адрознівае люмінесцэнцыю ад напалу, калі рэчыва выпраменьвае святло ў выніку награвання. Тэрмін люмінесцэнцыя быў уведзены ў 1888 годзе Эйлхардам Відэманам.
Віды люмінесцэнцыі Флуарэсцэнцыя — свячэнне пад уздзеяннем святла, часцей ультрафіялетавага выпраменьвання, хутка гаснучае Фасфарасцэнцыя — свячэнне пад уздзеяннем святла, доўга не гаснучае Электралюмінісцэнцыя — свячэнне пад уздзеяннем электрычнага току
Гл. таксама Люмінесцэнтныя фарбы Святлодыёд Люмінесцэнтная лямпа