Кенет Гедэс Вільсан (; , Уолтхэм, штат Масачусетс, ЗША — ) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1982) «за тэорыю крытычных з’яў у сувязі з фазавым пераходам».
Біяграфія Для навучання ў Гарвардскім універсітэце Вільсан атрымаў стыпендыю па выніках матэматычнага спаборніцтва імя Уільяма Лоўэла Путнэма. Ступень доктара філасофіі (PhD) ён атрымаў у 1961 годзе ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце пад кіраўніцтвам Мюрэя Гел-Мана.
У 1963 годзе прыйшоў працаваць у Карнельскі ўніверсітэт на фізічны факультэт у якасці асістэнт-прафесара, стаўшы ў 1970 годзе поўным прафесарам. У 1974 годзе атрымаў у Карнельскім універсітэце прафесуру імя Джэймса Уікса па фізіцы. Разам з Леа Каданавым і Майклам Фішэрам быў удастоены прэміі Вольфа па фізіцы ў 1980 годзе. У 1982 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы за развіццё тэорыі фазавых пераходаў другога роду, якая ўлічвае ўплыў бліжэйшых малекул.
У 1985 годзе быў прызначаны дырэктарам Карнельскага цэнтра тэорыі і мадэлявання ў навуцы і канструктарскім справе (больш вядомы як Карнельскі тэарэтычны цэнтр) — аднаго з пяці суперкамп’ютарных цэнтраў, што былі створаны пры дапамозе нацыянальнага навуковага фонду (ЗША).
Яго вучнямі былі Раман Джакіў і Майкл Пескін.
З 1988 года Вільсан з’яўляецца прафесарам фізічнага факультэта Універсітэта штата Агая.
Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта Старонка Кенета Вільсана на сайце Універсітэта штата Агая (захаваная версія з archive.org) Артыкулы Кенета Вільсана на сайце ArXiv
Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі ЗША Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці матэматычнай фізікі