Ёіціра Намбу (яп. 南部 阳 一郎; , Токіа - , Таёнака, прэфектура Осака, Японія) — японскі і амерыканскі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2008) за адкрыццё механізму спантаннага парушэння сіметрыі ў субатамнай фізіцы. З’яўляўся членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1973), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Біяграфія Нарадзіўся 18 студзеня 1921 года ў Токіа.
У 1942 годзе скончыў Такійскі ўніверсітэт, дзе працаваў у перыяд 1945—1949. З 1949 па 1971 займаў пасаду прафесара Осакскага ўніверсітэта, а з 1971 года — у Інстытуце ядзерных даследаванняў імя Э. Фермі Чыкагскага ўніверсітэта.
Памёр 5 ліпеня 2015 года.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы Намбу прысвечаны пытанням квантавай электрадынамікі, фізікі элементарных часціц, квантавай тэорыі поля, тэорыі рассейвання, статыстыкі крышталёў, тэорыі звышправоднасці. У 1951 годзе незалежна ад іншых навукоўцаў ён прапанаваў ідэю асацыятыўнага нараджэння дзіўных часціц. У 1957 ён прадказаў існаванне вектарнага амега-мезона і атрымаў суадносіны, названыя «кросінг-сіметрыяй». У 1960 годзе ім была вылучана ідэя спантаннага парушэння сіметрыі, а таксама гіпотэза частковага захавання слабога аксіяльна току адронаў. Праз год Намбу прыклаў канцэпцыю спарвання да задачы вызначэння спектру мас элементарных часціц. У 1964 годзе ён даў агульны матэматычны доказ тэарэмы Голдстоўна, а таксама ўвёў у фізіку новы квантавы лік, які атрымаў назву «колер». У наступным годзе разам з М. Ханам яму ўдалося стварыць схему моцных узаемадзеянняў, заснаваную на трох трыплетах кваркаў з цэлалікавымі зарадамі (так званая мадэль Хана — Намбу). На аснове гэтай мадэлі Намбу увёў каляровае ўзаемадзеянне, тым самым заклаўшы асновы квантавай хромадынамікі.
Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Фізікі Японіі