Кафедральны сабор Святой Марыі ў Вісбю () — галоўная царква дыяцэзіі Вісбю Царквы Швецыі, адзіны захаваны і дзеючы сярэднявечны сабор у Вісбю, на шведскім востраве Готланд, які з'яўляецца трэцім найстарэйшым збудаваннем у Вісбю.

Гісторыя Кафедральны сабор Святой Марыі ў Вісбю будаваўся ў Сярэднявеччы. Будаўніцтва парафіяльнага храма для шматлікай абшчыны немцаў-каталікоў, на грошы нямецкіх маракоў і купцоў, пачалося ў XII стагоддзі і было завершана ў 1225 годзе. 27 ліпеня таго ж года царква была асвячона ў імя Святой Марыі біскупам Бернгтам Магнусанам з Лінчэпінга. Царква ўяўляла сабой раманскую базіліку з апсідай, трансептам і заходняй вежай.

Праз гады царква была павялічана ў некалькі разоў, пабудаваны хоры і дзве ўсходнія вежы, пасля гэтага царква падчас рамонтных прац яшчэ неаднаразова перабудоўвалася. Пасля Рэфармацыі, у 1572 годзе царква Святой Марыі атрымала статус кафедральнага сабора. З 2003 года Кафедральны сабор Вісбю з'яўляецца таксама кафедральным саборам Царквы Швецыі за мяжой.

У адной з вежаў TeliaSonera мае ўбудаваную базу станцыі для мабільнай тэлефаніі.

Арганы Галоўны арган кафедральнага сабора створаны шведскай арганабудаўнічай майстэрняй Åckerman & Lund і ўсталяваны ў саборы ў 1892 годзе. Харавы арган, які таксама вядомы як Марыінскі арган, навейшы і ўсталяваны ў 1984 годзе.

Акрамя таго, ва ўласнасці сабора маюцца яшчэ невялікія арганы-пазітывы і некаторыя іншыя гістарычныя музычныя інструменты.

Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Вісбю Катэгорыя:Збудаванні Швецыі ў гатычным стылі Катэгорыя:Вісбю Катэгорыя:1225 год у Еўропе Катэгорыя:XIII стагоддзе ў Швецыі