«Czasopis» («Часопіс») — беларускі інфармацыйна-культурны часопіс, які выдаецца Аб’яднаннем беларускіх журналістаў у Польшчы. Выходзіць з красавіка 1990 года ў Беластоку (Польшча) на польскай і беларускай мовах.

Выданне змяшчае штомесячны агляд грамадска-палітычных і культурных падзей на Беласточчыне, у Беларусі, Польшчы і ў свеце. Асвятляецца становішча беларускай нацыянальнай супольнасці, царкоўнае жыццё ў Польшчы і на Беласточчыне, гісторыя праваслаўных прыходаў і цэркваў.

«Czasopis» друкуе ўспаміны ўдзельнікаў гістарычных падзей у Польшчы і на Беларусі, артыкулы пра дзеячаў беларускай культуры, творы беларускіх пісьменнікаў Беласточчыны. Друкуюцца дыскусійныя матэрыялы, лісты чытачоў, інтэрв’ю. Аўтарскую рубрыку мае вядомы пісьменнік і публіцыст з Беласточчыны Сакрат Яновіч.

У часопісе змяшчаюцца таксама: каляндар падзей, агляд друку, рэцэнзіі, прэзентацыі.

Выданне ілюстраванае.

Галоўны рэдактар — Ю. Хмялеўскі.

Крыніцы

Спасылкі Інтэрнэт-старонка «Часопіса» «Czasopis» у Інтэрнэце

Катэгорыя:Часопісы Польшчы Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы на польскай мове Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі ў Беластоку Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:Беларускія СМІ ў замежжы