Іван Раманавіч Брайцаў (, в. Забялышын Магілёўская губерня, Расійская імперыя, цяпер Хоцімскі раён Беларусь — ) — рускі савецкі матэматык.

Біяграфія Нарадзіўся ў с. Забялышын Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні (Беларусь) у беднай сям'і беларускіх сялян. Брат Якуба і Васіля Брайцавых.

Член Маскоўскага матэматычнага таварыства (1904), прафесар (1924), доктар фізіка-матэматычных навук (1935).

Скончыў сельскую школу, павятовую вучэльню. У 1885—1887 гг. працаваў настаўнікам, у 1887—1892 гг. вучыўся ў маскоўскай гімназіі, у 1896 г. скончыў фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Выкладаў матэматыку ў розных навучальных установах, здаў магістарскія выпрабаванні і быў зацверджаны прыват-дацэнтам.

У 1900—1918 гг. працаваў у Варшаўскім політэхнічным інстытуце, абараніў магістарскую дысертацыю, стаў прафесарам. Разам з інстытутам эвакуіраваўся ў Маскву, затым у Ніжні Ноўгарад.

Ініцыятар стварэння ў Ніжагародскім універсітэце фізіка-матэматычнага факультэта, быў яго дэканам да 1939 года. Працаваў прафесарам і ў Горкаўскім педінстытуце. З 1942 г. да канца жыцця — загадчык кафедры тэорыі функцый ГДУ, створанай па яго ініцыятыве.

Доктар фізіка-матэматычных навук (1935, без абароны дысертацыі).

Арганізатар выкладання матэматыкі ў ВНУ г. Н. Ноўгарада, заснавальнік навуковай школы па тэорыі аналітычных функцый, з 1918 па 1931 г., да прыезду , быў адзіным буйным матэматыкам горада.

Быў першым загадчыкам кафедры матэматычнага аналізу (з 1936 г. па 1945 г.). Іван Раманавіч з'яўляецца заснавальнікам Горкаўскай школы тэорыі функцый. Ім апублікавана звыш 50 работ, у тым ліку некалькі манаграфій. За вялікую плённую навукова-даследчую і педагагічную дзейнасць І. Р. Брайцаў узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны» і медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне».

Загадам рэктара № 117 ад 16 верасня 1945 года з кафедры матэматычнага аналізу вылучаецца кафедра тэорыі функцый, куды пераведзены загадчыкам кафедры прафесар І. Р. Брайцаў.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Адзін з арганізатараў БДУ, укладальнік праекта вучэбнага плана для фізіка-матэматычнага факультэта БДУ (1921).

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём.

Літаратура

Спасылкі Кузнецова Н. Б. Служение науке и отечеству // Газета «Нижегородский университет», Номер: 8 (2045) сентябрь 2006 г. Рубрика: к 90- летию ННГУ

Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Матэматыкі Расіі Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Хоцімскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Ніжагародскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта