Дзяніс Лапцеў (нар. ) — беларускі футбаліст, нападнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера У першай палове сезона 2010 гуляў за калінкавіцкую «Вертыкаль», а з сярэдзіны 2010 года выступаў за мазырскую «Славію». У 2011 годзе трывала выхадзіў на замену, а ў сезоне 2012 страціў месца ў аснове.
2013 Сезон 2013, як і папярэдні, пачынаў на лаўцы запасных і звычайна толькі выхадзіў на замену ў канцы матча. Але пазней, пасля таго як у чэрвені каманду пакінуў асноўны нападнік Андрэй Шаракоў, стаў выступаць у стартавым складзе. Выдатна правёў летні перыяд чэмпіянату — «Славія» стала набіраць ачкі, а Дзяніс стаў галоўнай сілай мазыран і забіваў у кожным другім матчы. Пасля вяртання ў клуб Рамана Волкава стаў чаргавацца з ім на пазіцыі нападніка, і канец сезона правёў ужо не так упэўнена, а «Славія» выбыла ў Першую лігу. Тым не менш, Дзяніс з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба і адным з найлепшых у чэмпіянаце.
2014 У студзені 2014 года спрабаваў працаўладкавацца ў Казахстане, праходзіў прагляд у карагандзінскім «Шахцёры» і кызылардзінскім «Кайсары». Аднак у выніку ў лютым 2014 года вярнуўся ў «Славію», у складзе якой распачаў сезон 2014 у Першай лізе.
У складзе мазыран стаў асноўнай ударнай сілай. Дапамог «Славіі» вярнуцца ў Вышэйшую лігу, забіўшы за сезон 23 мячы і стаўшы найлепшым бамбардзірам Першай лігі. У канцы сезона цікавасць да нападніка сталі праяўляць мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр».
2015 У студзені 2015 года прыбыў на прагляд у мінскае «Дынама», разам з асноўнай камандай якога адправіўся на збор у Турцыю. Па выніках збору «Дынама» вырашыла не прапаноўваць кантракт нападніку. У выніку ў лютым 2015 года Лапцеў далучыўся да «Славіі» на зборы ў Пінску і застаўся ў Мазыры на сезон 2015.
У складзе «Славіі» Дзяніс застаўся асноўным нападнікам і ў Вышэйшай лізе. Хутка ён стаў адзначацца галамі і неўзабаве ўзначаліў спіс бамбардзіраў чэмпіянату. У чэрвені цікавасць да Лапцева стаў праяўляць пермскі «Амкар». Аднак, Дзяніс адмовіўся праходзіць прагляд, і 30 чэрвеня стала вядома аб пераходзе нападніка ў склад клуба расійскай ФНЛ «Тосна». На наступны дзень «Славія» дала дазвол на трансфер, які мусіў адбыцца 5 ліпеня. 4 ліпеня 2015 года Дзяніс правёў свой апошні матч за мазырскі клуб, калі «Славія» дома згуляла ўнічыю з гродзенскім «Нёманам» (0:0). Усяго за палову сезона 2015 згуляў 13 матчаў у Вышэйшай лізе і забіў 9 галоў.
5 ліпеня 2015 года, як і чакалася, было афіцыйна абвешчана аб падпісанні Лапцевым кантракта з «Тосна». Аднак, хутка замацавацца ў аснове новага клуба не здолеў, а ў жніўні атрымаў шасціматчавую дыскваліфікацыю за ўдзел у бойцы. Пасля вяртання на поле 19 кастрычніка адзначыўся першым голам за «Тосна», якім дапамог перамагчы «Балтыку» (3:1).
2016 8 лютага 2016 года стала вядома аб вяртанні Лапцева ў «Славію» на правах арэнды. За першую палову сезона 2016 забіў 3 галы ў 15 матчах. У ліпені 2016 года па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў «Славію» і неўзабаве далучыўся да салігорскага «Шахцёра». У другой палове сезона 2016 забіў за «Шахцёр» 6 галоў у чэмпіянаце і дапамог камандзе заваяваць срэбраныя медалі. У снежні 2016 года быў выкуплены салігорцамі ў «Тосна».
2017 У сезоне 2017 быў адным з асноўных нападнікаў салігарчан, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. З 10 галамі ў чэмпіянаце Беларусі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.
2018 У першай палове сезона 2018 часцей выхадзіў на замену, а са жніўня замацаваўся ў стартавым складзе «Шахцёра». 21 лістапада 2018 года ў матчы ў БАТЭ адзначыўся дублем, чым дапамог салігарчанам атрымаць буйную перамогу 3:0. З 14 галамі ва ўсіх турнірах другі год запар стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр».
2019—2020 У студзені 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама». Стаў асноўным нападнікам брэсцкага клуба, з 12 галамі ў сезоне 2019 стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і дапамог ёй стаць чэмпіёнам Беларусі. Заставаўся асноўным іграком і ў сезоне 2020, адзначыўся 11 галамі ў чэмпіянаце Беларусі.
2021 У студзені 2021 года перайшоў у іншы брэсцкі клуб — «Рух». Замацаваўся ў аснове каманды, гуляў пераважна ў стартавым складзе, часам выхадзіў на замену. З 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Руха» ў сезоне.
2022 У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з брэсцкім клубам і неўзабаве быў прадстаўлены ў якасці іграка маскоўскага «Тарпеда». Па выніках сезона 2021/22 дапамог маскоўскаму клубу выйсці ў Прэм’ер-лігу, адзначыўшыся 5 галамі ў чэмпіянаце. У Прэм’ер-лізе стаў радзей з’яўляцца на полі, часцей заставаўся на лаўцы запасных.
2023 У лютым 2023 года быд адзаяўлены тарпедаўцамі і стаў шукаць новы клуб, хутка афіцыйна папоўніў склад барысаўскага БАТЭ.
2024 У студзені 2024 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ».
Міжнародная кар’ера У чэрвені 2015 года быў упершыню выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Беларусі замест траўмаванага Міхаіла Гардзейчука. 7 чэрвеня дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне таварыскага матча з Расіяй (2:4).
У верасні 2017 года за парушэнне дысцыпліны быў адхілены ад зборнай Беларусі, але ўжо ў лістападзе таго ж года вернуты ў яе склад.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2019 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017 Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2019, 2020, 2024 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2011 Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2014 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (5): 2016, 2017, 2018, 2019, 2020
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 (1) Д3 Вертыкаль 15 6 2010 (2) Д2 Славія 10 1 2011 Д2 Славія 27 4 2012 Д1 Славія 5 1 2013 Д1 Славія 23 9 2014 Д2 Славія 28 23 2015 (1) Д1 Славія 13 9 2015/16 (1) Д2 Тосна 14 1 2016 (1) Д1 Славія 15 3 2016 (2) Д1 Шахцёр 14 6 2017 Д1 Шахцёр 29 10 2018 Д1 Шахцёр 26 12 2019 Д1 Дынама 29 12 2020 Д1 Дынама 26 11 2021 Д1 Рух 28 9 2021/22 (2) Д2 Тарпеда 13 5 2022/23 (1) Д1 Тарпеда 4 0 2023 Д1 БАТЭ 24 8 2024 Д1 Тарпеда-БелАЗ
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Вертыкаль Калінкавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Тосна Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ