Асо́тна — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Чарнец.

Плошча паверхні возера 0,23 км². Даўжыня 1,32 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Плошча вадазбору 1,75 км². Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 10—25 метраў, пераважна стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны.

Возера слабапраточнае. Упадаюць ручаі. Выцякае ручай у раку Чарнец. Ручаём злучана з возерам Вялікія Таболы.

Літаратура

Спасылкі Возера Асотна

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна