«Халг газеты» ( — «Народная газета») — грамадска-палітычная газета на азербайджанскай мове, якая выдаецца ў Азербайджане. Газета асвятляе грамадска-палітычныя падзеі, што адбываюцца ў Азербайджане і за яго межамі.
Газета выходзіць з 29 жніўня 1919 года пад назвай «Камуніст». Да ўсталявання савецкай улады ў Баку (1920) выходзіла падпольна. У пачатку 1990-х атрымала сучасная назва. У савецкі час была друкаваным органам Камуністычнай партыі Азербайджанскай ССР. У газеце друкавалі свае артыкулы Джафар Джабарлы, Мамед Саід Ардубадзі, Нарыман Нарыманаў.
Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга Азербайджанскай ССР (1923) і ордэнам «Знак Пашаны» (1969 )Вялікая Савецкая Энцыклапедыя.
Катэгорыя:Газеты паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 1919 годзе Катэгорыя:Газеты на азербайджанскай мове Катэгорыя:Газеты Азербайджана Катэгорыя:Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам «Знак Пашаны»