Піліп Сцяпанавіч Орлік (Тарас Чухліб. Білоруське коріння гетьмана Пилипа Орлика // Дзеркало тижня, № 41, 28.10.2006 , Касута, Ашмянскі павет, Віленскае ваяводства, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць — , Ясы, Малдаўскае княства, цяпер Румынія) — украінскі палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч, гетман Запарожскага Войска ў выгнанні (1710—1742), паэт, публіцыст. Са шляхецкага роду Орлікаў чэшскага паходжання. Адзін з укладальнікаў «Пактаў і Канстытуцыі правоў і вольнасцяў Войска Запарожскага» — канстытуцыйнага акту, які часам называюць «першай у свеце Канстытуцыяй», фактычна — казацкага грамадскага дагавора. Змагаўся супраць захопу Украіны маскоўскім царом Пятром І.
Біяграфія Маці Піліпа Ірына Малахоўская паходзіла з беларуска-ўкраінскага праваслаўнага шляхецкага роду Малахоўскіх і ахрысціла сына па праваслаўным абрадзе.
Бацька Сцяпан Орлік служыў у арміі польскага караля і вялікага князя літоўскага, загінуў на 51-м годзе жыцьця падчас польска-турэцкай вайны ў бітве пад Хоцінам у снежні 1673 года.
Выхаваннем Піліпа займалася маці. Адукацыю Піліп Орлік атрымаў у Віленскім езуіцкім калегіуме. Пасля заканчэння вучобы працягваў удасканальваць адукацыю ў праваслаўным Кіева-Магілянскім калегіуме.
Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Вільні, а пазней у Кіева-Магілянскай акадэміі, якую скончыў ў 1694 годзе.
З 1702 года (па іншых крыніцах — з 1706) — генеральны пісар і давераная асоба Івана Мазепы. У 1708 годзе прыняў удзел у выступе Івана Мазепы супраць Пятра I і перайшоў на бок Карла XII. Пасля паразы шведскага войска пад Палтавай 27 чэрвеня 1709 года эміграваў у Асманскую імперыю.
Спрабуючы заваяваць сабе падтрымку, у 1710 годзе П. Орлік складае «Пакты і Канстытуцыі правоў і вольнасцяў Войска Запарожскага» — дакумент, які пазней атрымаў назву Канстытуцыя Піліпа Орліка.
Пры падтрымцы Карла XII Орлік уступае ў саюз з крымскімі татарамі і Атаманскай Портай, і 8 лістапада 1710 года апошняя, падтрымліваючы гетмана Орліка, аб’яўляе вайну Маскоўскай дзяржаве.
У пачатку 1711 году Орлік пачынае агульны паход запарожцаў, буджацкіх татараў, шведаў і палякаў (прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага) супраць расійскіх войскаў ва Украіне. У сакавіку 1711 года аб’яднаныя войскі пад камандаваннем П. Орліка падышлі да добра ўмацаванай Белай Царквы, дзе знаходзіўся маскоўскі гарнізон. Пачалася аблога горада, але ні адзін са штурмаў не быў паспяховым. У 1709—1714 гадах знаходзіўся ў Бендэрах, потым скарыстаўся запрашэннем Карла XII і жыў да 1720 году ў Швецыі.
З 1720 года жыў у Германіі, Аўстрыі, Польшчы. У 1722 годзе накіроўваўся да запарожскіх казакоў ў Алешкаўскую Сеч і быў затрыманы турэцкімі ўладамі ў Хоціне, да 1738 года інтэрнаваны ў Тэсалонікі. У далейшым жыў у Хоціне, Сярэзі, пазней — у Чарнаўцах, Каўшанах і Бухарэсце. Пасля пераехаў у Ясы, дзе памёр 24 мая 1742 года.
Жыццё Піліпа Орліка і яго сувязь з Беларуссю даследваў беларускі краязнавец віляйчанін Анатоль Рогач.
Ушанаванне памяці
У чэрвені 2011 года ў Кіеве ўсталяваны помнік Піліпу Орліку, які знаходзіцца на вуліцы, названай у яго гонар. У шведскім горадзе Крыстыянстад усталявана мемарыяльная шыльда на доме, дзе пражываў Орлік, і непадалёк — помнік з выявай канстытуцыі і булавы гетмана. Заснавана ўкраінская прэмія імя Піліпа Орліка, а таксама яго партрэт размешчаны на паштовых марках; у 2002 годзе была выпушчана памятная манета, прысвечаная Піліпу Орліку. У вёсцы Касута ў 2006 годзе ўсталяваны валун з памятным знакам у гонар П. Орліка. Імем П. Орліка названыя шматлікія вуліца ва Украіне, таксама ў Вілейцы. У Вілейскім раёне ў гонар Орліка ладзяцца выставы, мастацкія пленэрыУ ВІЛЕЙЦЫ ПРАЙШОЎ МІЖНАРОДНЫ НАВУКОВЫ КРУГЛЫ СТОЛ, ЯКІ БЫЎ ПРЫСВЕЧАНЫ 345-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ПІЛІПА ОРЛІКА // Шлях перамогіУ ВІЛЕЙЦЫ АДКРЫЛАСЯ ВЫСТАВА, ПРЫУРОЧАНАЯ ДА 345-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ПІЛІПА ОРЛІКА // Шлях перамогіЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ ВІЛЕЙШЧЫНЫ: ПІЛІП ОРЛІК // Шлях перамогі.
Спасылкі
Орлік Піліп // Рэгіянальная газета Ушанавалі памяць Орліка // Рэгіянальная газета Білоруське коріння гетьмана Пилипа Орлика Кравченко П. А., Діптан І. І. Пилип Орлик і його «Конституція» Орлик Пилип (1672—1742) // «Гетьмани та козацькі ватажки» на сайті «Електронна бібліотека України»
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Касуце