Мюрэй Гел-Ман (Гельман; ; нар. г., Нью-Ёрк, ЗША - 24 мая 2019 г.) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1969) «за адкрыцці, звязаныя з класіфікацыяй элементарных часціц і іх узаемадзеянняў».
Біяграфія Мюрэй (Марэй) Гел-Ман нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у сям’і яўрэяў-імігрантаў з Чарнавіц (тады ў Аўстра-Венгеррскай імперыі) — дырэктара курсаў англійскай мовы для імігрантаў Артура Ісідара Гел-Мана і Паўліны Райхштэйн, у дзяцінстве лічыўся вундэркіндам, адрозніваўся вялікай цікавасцю і любоўю да прыроды. Пасля заканчэння Калумбійскай падрыхтоўчай і граматычнай школы (Нью-Ёрк), Гел-Ман паступіў ва ўзросце пятнаццаці гадоў у Ельскі ўніверсітэт. Скончыў Ельскі ўніверсітэт з дыпломам бакалаўра навук (1948), паступіў у аспірантуру Масачусецкага тэхналагічнага інстытута і атрымаў доктарскую ступень па фізіцы (1951). З 1952 працаваў у Чыкагскім універсітэце з Энрыка Фермі, спачатку выкладчыкам (1952—1953), затым асістэнт-прафесарам (1953—1954), ад’юнкт-прафесарам (1954—1955). У 1955 году становіцца ад’юнкт-прафесарам, з 1956 года — прафесар, з 1967 года — ганаровы прафесар Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута. Ва ўзросце 23 гадоў распачаў рэвалюцыю ў галіне фізікі элементарных часціц, апублікаваўшы сваю асноўную працу пра дзіўнасць і зачараванне элементарных часціц.
Літаратура С. 143.
Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта Біяграфія Гел-Мана ў Брытаніцы
Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Альберта Эйнштэйна Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці матэматычнай фізікі Катэгорыя:Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Ганаровыя дактары Ельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Амерыканскага фізічнага таварыства