Эдуард Анатолевіч Лобаў (, Вільнюс — 26 студзеня 2023, Вуглэдар) — беларускі палітычны дзеяч, сустаршыня «Маладога Фронту», удзельнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні Віталя Рымашэўскага кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2010 г., палітвязень Беларусі, вязень сумленняAmnesty International: Беларусь — апошні кат рэгіёнуВ Беларуси три новых узника совести .

Біяграфія Нарадзіўся ў г. Вільнюс у 1988 годзе. Неўзабаве сям’я пераехала ў Беларусь. Скончыў 219 школу г. Мінска. У 2007 г. скончыў ПТВ № 38 перапрацоўчай прамысловасці г. Мінска па спецыяльнасці «Тэхнічная эксплуатацыя кантрольна-вымяральных прыбораў».

Службу праходзіў у 103-я асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе (Віцебск). Падчас службы ў войску ў казарме расклеіў улёткі з заклікам да барацьбы з армейскім самаўпраўствам. За гэта атрымаў пакаранне ў выглядзе 10 сутак гаўптвахты.

Па вяртанні з войска Эдуард Лобаў актыўна ўключыўся ў працу «Маладога Фронту»: удзельнічаў у арганізацыі акцый у абарону касцёла Святога ЯзэпаАкцыя ў абарону касцёла Святога Язэпа ў Мінску, быў адным з ініцыятараў кампаніі па змене назвы станцыі метро «Плошча Леніна»«Новае пакаленне» хоча вярнуць плошчу Незалежнасці, браў удзел у іншых акцыяхАкцыя з удзелам Э.Лобава, стаў кіраўніком мінскай гарадской арганізацыі «Малады Фронт». Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2010 г. — удзельнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні Віталя Рымашэўскага кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Быў затрыманы 18 снежня 2010 года, за дзень да правядзення вулічнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2010 г., разам са старшынёй «Маладога Фронту» Змітром Дашкевічам. Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, у двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля яны збівалі мінакоў — Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Да суда Эдуард Лобаў утрымліваўся ў Жодзінскім СІЗА, ад пачатку сакавіка 2011 г. — у мінскім СІЗА па вул. Вападарскага. У 2023 годзе BYPOL апублікаваў расследаванне, паводле якога інцыдэнт 2010 года быў правакацыяй міліцыі супраць Дашкевіча і Лобава.

24 сакавіка 2011 года суд Маскоўскага раёна Мінска (суддзя — Алена Шылько; пракурор — Сяргей Мазоўка) прызнаў Эдуарда Лобава вінаватым па частцы 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («асабліва злоснае хуліганства») і прысудзіў да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжымуЗ. Дашкевичу — 2 года общего режима, Э. Лобову — 4 года усиленного. Мінскі гарадскі суд (суддзя — Валерый Камісараў) пакінуў прысуд без зменПрысуд Дашкевічу і Лобаву пакінуты без зменаў.

З 7 красавіка 2011 г. адбываў прысуд у Івацэвіцкай калоніі № 22 («Ваўчыны норы»). У калоніі вучыўся ў Івацэвіцкім дзяржаўным прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці па спецыяльнасці «Электразваршчык». У верасні 2012 года Эдуарда Лобава ў калоніі наведаў прадстаўнік Папы Рымскага ў Мінску, апостальскі нунцый Клаўдзіа ГуджэроціОбзор-хроника нарушений прав человека в Беларуси. Сентябрь 2012 года. Некалькі разоў у калоніі прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Эдуард Лобаў адмовіўся. На волю выйшаў 18 снежня 2014 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакаранняВыйшаў на волю палітвязень Эдуард Лобаў ФОТАРЭПАРТАЖ СЯРГЕЯ ГУДЗІЛІНА.

Пасля вызвалення знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам міліцыіСитуация с правами человека в Беларуси. Ноябрь 2014 года. Забаронена было ўдзельнічаць у масавых мерапрыемствах і ў пэўны час сутак не пакідаць сваё жыллё. За ўдзел у мітынгах 25 сакавіка 2015 г. на Дзень Волі і 26 красавіка 2015 г. на Чарнобыльскім шляху, а гэтак жа за спазненні дадому атрымаў некалькі штрафаў і адбыў адміністрацыйны арышт тэрмінам 10 сутак у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна. За неаднаразовыя парушэнні прэвентыўнага нагляду супраць Лобава была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 421 КК РБ (невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду) і арт. 422 КК РБ (ухіленне ад прэвентыўнага нагляду). З-за гэтага быў вымушаны з’ехаць за мяжу.

З лета 2015 года змагаўся як баец Тактычнай групы «Беларусь» ў вайне на ўсходзе УкраіныЭдуард Лобаў: Калі мы не дапаможам Украіне, наступнай можа стаць БеларусьБілоруських добровольців АТО взяли до елітної частини української армії .

Загінуў у баі пад Вуглэдарам 26 студзеня 2023 года. 17 лютага пахаваны ў Варшаве на могілках Вайсковыя Павонзкі.

Далучэнне да спіса палітвязняў Amnesty International прызнала Эдуарда Лобава вязнем сумлення. Пазіцыю па далучэнні Лобава да спіса палітычных вязняў Беларусі падтрымалі як праваабарончыя арганізацыі Беларусі (Праваабарончы цэнтр «Вясна», РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт»), так і грамадскасць. Падставамі да адпаведнага рашэння названыя (па выніках назірання за судовым працэсам экспертамі ПЦ «Вясна»): Судовае паседжанне адбывалася з яўным абвінаваўчым ухілам, не задавальняліся важныя хадайніцтвы адвакатаў. Адсутнасць у залі суда пацярпелых не прадстаўляла магчымасці весці паўнавартасны допыт гэтых асоб; Супярэчлівыя паказанні пацярпелых і сведкаў, а таксама хуткае з’яўленне на месцы здарэння службоўцаў спецназу наводзіць на думку аб спланаванай правакацыі ў дачыненні да маладзёжных дэмакратычных актывістаў; Суд не прыняў усе намаганні для поўнага, усебаковага ды аб’ектыўнага даследвання справы, што выклікае сумневы ў справядлівасці рашэння. Бясспрэчных доказаў віны Дашкевіча і Лобава ў матэрыялах справы не было.

2 лютага 2011 года суддзя Алена Шылько, 23 мая 2011 года Сяргей Мазоўка, 10 кастрычніка 2011 года і памочнік пракурора суда Фрунзенскага раёна Мінска Людміла Ігнатовіч-Мішнева былі ўнесеныя ў Чорны спіс Еўрасаюза. 10 кастрычніка 2011 года суддзя Валерый Камісараў быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза.

Узнагароды У 2013 годзе быў адным з кандыдатаў на прэмію імя Сахарава.

У 2015 годзе ў намінацыі «За асабістую мужнасць» узнагароджаны прэміяй за абарону правоў чалавека імя Івашкевічаhttp://redaktorext.polskieradio.pl/6/137/Artykul/201550,%D0%9F%D0%BE%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BB-%D0%A5%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B8%D1%8F97-%D0%B2%D1%80%D1%83%D1%87%D0%B8%D0%BB-%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B8%D0%B8-%D0%B7%D0%B0-%D0%B7%D0%B0%D1%89%D0%B8%D1%82%D1%83-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2-%D1%87%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D0%BA%D0%B0-%D0%B8%D0%BC-%D0%98%D0%B2%D0%B0%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87%D0%B0. Штогадовая нацыянальная прэмія ў абароне правоў чалавека была заснаваная Хартыяй’97 у 1998 годзеhttps://charter97.org/be/news/2014/12/31/133375/.

25 сакавіка 2023 года пасмяротна ўзнагароджаны медалём ордэна ПагоніНовыя ўзнагароджаньні Мэдалём Ордэну Пагоні 25.3.2023. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасмяротна ўзнагародзіў Эдуарда Лобава ордэнам «За мужнасць» ІІІ ступені.

Гл. таксама Спіс беларусаў, якія загінулі за Украіну

Літаратура Palitviazni.info — 2013. — С. 169 Тамковіч А. Супраць плыні. — 2011. — С. 111—122 Тамковіч А. Жыццё пасля кратаў. — 2013. — С. 215—220 — ISBN 978-985-6025-25-2  Адзін дзень палітвязня 2009—2011. — 2011. — С. 112—115 — ISBN 978-0-929849-42-3  Мирзаянова Л. Ф. Счастье за решёткой. — Москва IRISBOOK 2012 — С. 23-24 — ISBN978-5-452-04781-0 За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак.— Праваабарончы цэнтр «Вясна» / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. — (ст.54-55).

Спасылкі

Дасье Камітэта Салідарнасці Біяграфічныя звесткі Кароткі аналітычны агляд першага дня судовага працэсу над Э.Лобавым — ПЦ «Вясна» Заключная частка аналітычнага агляду судовага працэсу над Э.Лобавым- ПЦ «Вясна» Спіс палітычных вязняў Беларусі паводле ПЦ «Вясна» Amnesty International: Eduard Lobau is a prisoner of conscience Amnesty International: Два года пыток над политзаключенными

Катэгорыя:Члены Маладога Фронту Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Вязні сумлення Катэгорыя:Удзельнікі вайны на ўсходзе Украіны Катэгорыя:Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Беларускія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Украіны