Гофман — прозвішча нямецкага або яўрэйскага паходжання. У лацінскім напісанні можа мець варыянты — Hofman, Hoffman, Hoffmann, Hofmann.

Вядомыя носьбіты Альберт Гофман (1906—2008) — швейцарскі вучоны, хімік, філосаф і пісьменнік, добра вядомы як «бацька» ЛСД. Аўгуст Вільгельм Гофман (1818—1892) — нямецкі хімік-арганік. Ежы Гофман (нар. 1932) — польскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Ежы Гофман — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог. Ёзэф Гофман — аўстрыйскі архітэктар. Іосіф Гофман (1876—1957) — польскі піяніст, педагог, кампазітар. Людвіг фон Гофман — нямецкі мастак. Макс Гофман (1869—1927) — нямецкі ваенны дзеяч. Нота Іосіфавіч Гофман (1902—1982) — савецкі гісторык. Курт Гофман (1910—2001) — нямецкі кінарэжысёр. Эрнст Тэадор Амадэй Гофман (1776—1822) — нямецкі пісьменнік, кампазітар, мастак.

Катэгорыя:Прозвішчы