Максім Карповіч (нар. 27 лютага 1986) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец віцебскага футбола, пачынаў кар’еру ў мазырскай «Славіі», пасля доўгі час гуляў за наваполацкі «Нафтан», выступаў за іншыя клубы. У першай палове 2011 года гуляў за палтаўскую «Ворсклу», але не здолеў там замацавацца.
У студзені 2013 года стаў іграком «Белшыны», але не замацаваўся ў аснове і ў жніўні перайшоў у «Граніт». У студзені 2014 года падпісаў кантракт з «Віцебскам». Дапамог віцебскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У першай палове сезона 2015 быў асноўным іграком віцяблян, а са жніўня страціў месца на полі.
У студзені 2016 года прыняў рашэнне аб завяршэнні прафесійнай кар’еры. Пазней стаў працаваць менеджарам у Находцы.
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2009
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Савіт Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Ворскла Палтава Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск