Ульян Аляксандравіч Рыба́к (, вёска Яўсеевічы, Гомельская губерня — , вёска Завалочыцы, ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве.

Біяграфія У. А. Рыбак нарадзіўся ў вёсцы Яўсеевічы Гомельскай губерні (зараз у Глускім раёне Магілёўскай вобласці). Да 1935 г. працаваў на шклозаводзе «Камінтэрн» ў Бабруйскім раёне, потым на Завалочыцкім спіртзаводзе. У 1940 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Службу праходзіў у Карэліі. З 1941 г. на Ленінградскім, Варонежскім, Цэнтральным, 1-м і 4-м Украінскім франтах. Памочнік камандзіра разведвальнага ўзвода старшына У. А. Рыбак вызначыўся ў снежні 1944 г. у час разведкі сіл праціўніка ў Карпатах. З разведчыкамі ўзвода знішчыў 75 і ўзяў у палон 40 гітлераўцаў, здабыў каштоўныя звесткі пра ворага. За вайну захапіў 57 «языкоў», знішчыў 10 танкаў і больш за 200 гітлераўцаў.

Пасля вайны жыў у вёсцы Завалочыцы. Да 1979 г. працаваў на Завалочыцкім спіртзаводзе. Памёр 14 жніўня 2009 г. Пахаваны на могілках у вёсцы Завалочыцы.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга 2 ордэны Айчыннай вайны 1-й ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Славы 2-йступені Ордэн Славы 3-й ступені Медаль «За адвагу» Медаль «За баявыя заслугі» Ордэн Рэспублікі Беларусь «За службу Радзіме» 3-й ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш.

Памяць Імем Героя названа вуліца ў гарадскім пасёлку Глуск.

Літаратура

Рыбак Ульян Аляксандравіч //

Спасылкі

Леонид Екель Звезда Рыбака

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глускім раёне Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны