Міра́нка — рака ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Уша (басейн Нёмана). Даўжыня 22 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 85 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7‰. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Сімакава, цячэ праз гарадскі пасёлак Мір, упадае ва Ушу за 2 км ад вёскі Загор'е. На працягу 7,2 км каналізаваная (выток — 2 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Аюцавічы). На рацэ ў г.п. Мір знаходзяцца архітэктурныя помнікі: Мікалаеўскі касцёл, Мірскі замак, Троіцкая царква.
Літаратура
Міранка //
Катэгорыя:Прытокі Ушы (прыток Нёмана) Катэгорыя:Рэкі Карэліцкага раёна