Станіслаў з Шчэпанава (, , Шчэпанаў — , ) — кракаўскі біскуп, быў забіты польскім каралём Баляславам II Смелым і прылічаны каталіцкай царквой да святых мучанікаў.
Біяграфія
Станіслаў быў сынам польскага двараніна, доўгачаканым першынцам, якога бацька, паводле абяцання, з дзяцінства рыхтаваў на служэнне Богу. Станіслаў стаў святаром і канонікам у саборы Кракава, праславіўся як прапаведнік і ў 1072 годзе быў абраны мясцовым біскупам. Сталіца Польшчы тады знаходзілася ў Гнезна, і, калі польскі кароль Баляслаў II зняславіў сябе згвалтаваннем адной дваранкі, архібіскуп Гнезна павінен быў бы асудзіць караля. Але ўсе прамаўчалі, акрамя Станіслава. Калі аднойчы кароль прыйшоў у сабор, дзе служыў біскуп, малітвы былі адразу спыненыя. Разгневаны кароль спярша паслаў слуг забіць Станіслава, калі ж тыя адмовіліся, засек яго сам. Рымскі Папа Рыгор VII наклаў на Польшчу інтэрдыкт.
Спасылкі
Кананізацыйная була Рымскага Папы Інакенція IV
Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Святыя Польшчы Катэгорыя:Мучанікі Катэгорыя:Біскупы кракаўскія Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XI стагоддзя Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы XI стагоддзя