Элісан Сёдзі Анідзука ( — ) — амерыканскі астранаўт гавайска-японскага паходжання, член экіпажа шатла «Чэленджэр».

Біяграфія Скончыў школу ў Кеалакекуа ў 1964 годзе. У чэрвені 1969-га атрымаў ступень бакалаўра па аэранаўтыцы і астранаўтыцы ва ўніверсітэце Каларада, а ў снежні таго ж года — ступень магістра па той жа спецыяльнасці.

У 1970 годзе пачаў службу ў ВПС ЗША ў якасці борт-інжынера, пасля лётчыка-выпрабавальніка. Праходзіў службу на авіябазе Мак-Клелан ў акрузе Сакрамента. Са жніўня 1974-га па ліпень 1975 — навучанне ў Школе лётчыкаў-выпрабавальнікаў. Пасля заканчэння школы атрымаў прызначэнне ў Цэнтр лётных выпрабаванняў авіябазы Эдвардс.

У 1978 годзе ў складзе 8-га набору трапіў у атрад астранаўтаў НАСА. Першы палёт у космас ажыццявіў у складзе экспедыцыі STS-51C на касмічным чоўне «Дыскаверы» у студзені 1985 года. Затым быў прызначаны ў экіпаж місіі STS-51L на «Чэленджэр». Касмічны карабель пацярпеў катастрофу пры запуску 28 студзеня 1986 года. Анідзука загінуў разам з усімі астатнімі членамі экіпажу. Пахаваны на Нацыянальным ціхаакіянскім мемарыяльным могілках у Ганалулу. Пасмяротна прысвоена званне палкоўніка.

Спасылкі Афіцыйная біяграфія на сайце НАСА

Катэгорыя:Загінулыя касманаўты Катэгорыя:Астранаўты ЗША Катэгорыя:НАСА