Аляксандр Куган (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца аўстрыйскага клуба «Шайблінгкірхен-Варт».
Клубная кар’ера Выхаванец мінскага «Дынама», з 2008 года гуляў за дубль, з 2010 года пачаў прабівацца ў асноўны склад. Другую палову 2012 года правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010».
У студзені 2013 года быў арандаваны магілёўскім «Дняпром» да канца сезона. Спачатку не трапляў у аснову і толькі выхадзіў на замену, а ў чэрвені 2013 года замацаваўся ў стартавым складзе. У верасні 2013 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.
У снежні 2013 года вярнуўся ў «Дынама», але ў сакавіку 2014 года канчаткова перайшоў у «Дняпро». Па некаторых звестках, сума трансферу склала 10 тысяч долараў.
Сезон 2014 распачаў у якасці асноўнага апорнага паўабаронцы, але пазней з-за траўм страціў месца ў аснове і з’яўляўся на полі эпізадычна. У сезоне 2015 выступаў за «Дняпро» ў Першай лізе, быў трывалым іграком асновы. У лютым 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў Магілёў. Яшчэ да зыходу з «Дняпра» адправіўся ў «Слуцк», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. У «Слуцку» не здолеў замацавацца ў аснове, звычайна выхадзіў на замену. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб.
У сакавіку 2017 года стаў іграком літоўскага клуба «Уцяніс», дзе трывала гуляў у аснове. У ліпені 2017 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт са сталічным «Тарпеда». У складзе мінскай каманды стаў трывалым іграком асновы.
У студзені 2018 года пакінуў «Тарпеда» і перайшоў у клуб аўстрыйскага трэцяга дывізіёна «Карабах» з Вены, пазней перайменаванага ў «Маўэрверк».
У 2023 годзе перашоў у клуб «Шайблінгкірхен-Варт», які па выніках сезона 2022/23 вылецеў у Нацыянальную лігу Ніжняй Аўстрыі (Д4).
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2008
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2008 Д1 Дынама 1 0 2009 дубль Дынама 22 2 2010 Д1 Дынама 6 0 2011 Д1 Дынама 5 0 2012 (1) дубль Дынама 15 2 2012 (2) Д2 Бяроза-2010 11 4 2013 Д1 Дняпро 16 2 2014 Д1 Дняпро 17 1 2015 Д2 Дняпро 29 4 2016 Д1 Слуцк 15 1 2017 (1) Д1 Уцяніс 13 1 2017 (2) Д2 Тарпеда 15 6
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Уцяніс Уцяна Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Маўэрверк Катэгорыя:Ігракі ФК Шайблінгкірхен-Варт