Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўная царква ў г. Чачэрску па вул. Працоўнай, 6-а, помнік архітэктуры класіцызму.

Гісторыя Збудавана з цэглы ў 1783 годзе графам З. Р. Чарнышовым у ансамблі з іншымі храмамі (не зберагліся). У адкрыцці храма брала ўдзел расійская імператрыца Кацярына II850 лет Чечерску. У пачатку 2000-х гг. царква адрэстаўрыравана.

Архітэктура Двух'ярусны храм-ратонда, завершаны паўсферычным купалам на ступеньчатым барабане (драўляная канструкцыя). Да асноўнага аб'ёма з захаду прылягае вежа-званіца, накрытая гранёным купалам. Асноўны аб'ём падзелены на ярусы развітым дарычным антаблементам. Сцены ніжняга яруса расчлянёны пілястрамі, паўкруглымі і плоскімі нішамі, верхняга яруса – філянговымі рамамі. Аконныя праёмы прамавугольныя.

Інтэр’ер

У інтэр'еры алтарная частка аддзелена шасцістворкавым іканастасам. Над уваходам размешчаны драўляныя хоры. Інтэр’ер аздоблены пілястрамі са стылізаванымі капітэлямі, карнізамі, роспісам.

Абразы італьянскага мастака 1-й палавіны 19 ст.: «Абразанне Хрыста», «Уезд у Ерусалім», «Благавешчанне», «Узнясенне Хрыстова», «Святы Мікалай», «Тайная вячэра», «Сон Іосіфа», «Нараджэнне Марыі», «Пакроў», «Уваскрасенне» (усе ў святочным радзе іканастаса). У інтэр’еры яшчэ 8 абразоў, выкананых у той жа манеры і ў той жа час. У алтары царквы захоўваецца унікальная ікона «Сашэсце ў пекла», датаваная 1678 годам.

Літаратура

Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2007. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2001. Золотое кольцо Гомельщины [Изоматериал] : 2010 : [настольный перекидной календарь] / ОАО "Гомельхлебопродукт". ― [Б. м., 2009.] (19Н//2603(008))

Спасылкі

Спаса-Праабражэнская царква

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Чачэрскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:З’явіліся ў 1783 годзе Катэгорыя:Храмы Гомельскай і Жлобінскай епархіі Катэгорыя:Славутасці Чачэрска Катэгорыя:1783 год у Беларусі