Алег Карамушка (нар. , Канеў, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Левы бераг» з Кіева.

Клубная кар’ера Выхаванец чаркаскага футбола, потым пераехаў у Кіеў, гуляў у розных украінскіх клубах Прэм’ер-лігі. У 2011 годзе трапіў у магілёўскі «Дняпро», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, але не змог выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

Сезон 2012 распачынаў у складзе «Мінска», але пазней страціў месца ў аснове і пакінуў клуб. Другую палову 2012 года правёў у «Крымцяпліцы».

Пасля вяртання «Дняпра» ў эліту зноў далучыўся да магілёўскага клуба ў лютым 2013 годаКарамушка подписал контракт с могилевским "Днепром". Сезоны 2013 і 2014 правёў трывалым іграком асновы на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2014 года, пасля чарговага вылету ў Першую лігу, пакінуў магілёўскі клуб.

У студзені 2015 года апынуўся на праглядзе ў «Белшыне»Панкратов и Карамушка на просмотре в "Белшине" і ў выніку пачаў сезон 2015 у складзе бабруйскага клуба. У новым сезоне перастаў лічыцца легіянерам у чэмпіянаце БеларусіКарамушка и Галюза перестали считаться легионерами. Здолеў замацавацца ў асноўным складзе бабруйчан на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У ліпені 2016 года пакінуў «Белшыну» і падпісаў кантракт з «Віцебскам», дзе таксама стаў асноўным іграком. У сезоне 2018 стаў нярэдка заставацца на лаўцы запасных, а ў 2020 годзе толькі эпізадычна выхадзіў на поле.

У снежні 2020 года пакінуў «Віцебск» і завяршыў прафесійную кар’еруЗащитник "Витебска" Карамушка завершил карьеру. У 2021 годзе далучыўся да клуба «Левы бераг», які пазней заявіўся ў Другую лігу Украіны.

Міжнародная кар’ера У 2004—2005 гадах гуляў за моладзевую зборную Украіны.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Левы бераг Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Крымцяпліца Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Абалонь Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр-2 Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Барысфен Барыспаль Катэгорыя:Ігракі ФК Барысфен-2 Барыспаль Катэгорыя:Ігракі ФК Дзясна Чарнігаў Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро-2 Днепрапятроўск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро-3 Днепрапятроўск