Рэспубліка — грамадска-палітычная газета. Выдаецца з чэрвеня 1991 года ў Мінску на беларускай і рускай мовах штодзённа. Заснавальнік — Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Асвятляе пытанні грамадска-палітычнага жыцця краіны, праблемы эканомікі, культуры, навукі, адукацыі, спорту, дзейнасць органаў заканадаўчай і выканаўчай улады.
Публікуе пастановы Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, распараджэнні прэм'ер-міністра, іншыя прававыя акты рэспубліканскіх органаў.
Літаратура
Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:Газеты на рускай мове Катэгорыя:1991 год у Мінску