Швейцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыха (, ) — вышэйшая навучальная ўстанова з правамі ўніверсітэта ў Цюрыху ў Швейцарыі.

Вышэйшая тэхнічная школа ў Цюрыху была заснавана 16 кастрычніка 1855 года і з'яўляецца самай прэстыжнай ВНУ Швейцарыі

Гісторыя Пасля доўгіх дэбатаў у маладой канфедэратыўнай дзяржаве Швейцарыя, ці трэба заснаваць побач з існуючым кантанальнай яшчэ і федэральную вышэйшую навучальную ўстанову, 7 лютага 1854 года быў зацверджаны закон аб «федэральным політэхнічным вучылішчы ў сувязі з вучылішчам для вышэйшай вучобы дакладных, палітычных і гуманітарных навук» і вучылішча прыступіла да працы 16 кастрычніка 1855 годаETHistory 1848—1855: Polytechnische Fundierung eines alten Traums ў Цюрыху. Але вучоба была абмежавана тэхнічнымі прадметамі, з прычыны таго, што каталіцкія, вясковыя кантоны, якія мелі свае ўніверсітэты, жадалі прадухіліць інтэлектуальны манапалізм пратэстанцкіх, гарадскіх кантонаў.ETH History

Новая навучальная ўстанова павінны былі размясціцца ў новым будынку. Кантон і горад Цюрых арганізавалі архітэктурны конкурс, у якім перамог нямецкі архітэктар Готфрыд Земпер. Новы будынак быў пабудаваны па яго праекце ў 1858—1864 гадах.

Факультэты Архітэктура і будаўнічыя навукі Інжынерныя навукі Прыродазнаўчыя навукі і матэматыка Сістэмнаарыентаваныя прыродазнаўчыя навукі Менеджмент і сацыяльныя навукі

Гл. таксама e-rara.ch

Спасылкі ETH Zürich - YouTube

Катэгорыя:Універсітэты Швейцарыі Катэгорыя:Цюрых Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Швейцарыі