Джон Хоўард Нортрап (; , , штат Нью-Ёрк — , , штат Арызона) — амерыканскі біяхімік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1946, разам з Дж. Самнерам).

Біяграфія Нортрап нарадзіўся ў сям’і заолага і выкладчыка Калумбійскага ўніверсітэта. Яго маці Аліса Нортрап працавала настаўнікам батанікі ў Хантэр-каледжы, бацька памёр у лабараторыі падчас выбуху за два тыдні да нараджэння Джона.

Скончыў Калумбійскі ўніверсітэт у 1912 годзе, з 1915 доктар філасофіі там жа. У 1916—1961 гадах працаваў у Ракфелераўскім інстытуце медыцынскіх даследаванняў. Падчас Другой сусветнай вайны, ён праводзіў даследаванні для арміі ЗША ў галіне вытворчасці ацэтону і этанолу шляхам ферментацыі. Пасля гэтая праца прывяла да вывучэння ферментаў.

У 1917 годзе ажаніўся з Луізай Уокер, у яго было двое дзяцей: сын Джон стаў акіянографам, і дачка Аліса, якая выйшла замуж за лаўрэата Нобелеўскай прэміі Фрэдэрыка Робінса. У 1987 годзе Нортрап скончыў жыццё самагубствам.

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі