Дзьёрдзь дэ Хевешы (вядомы таксама як Георг Чарлз дэ Хевешы або Георг Карл фон Хевешы , ; , — , , ФРГ) — венгерскі хімік, ганаровы акадэмік Венгерскай АН, замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1939), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1943), адзін з адкрывальнікаў гафнію.
Біяграфія У 1908 годзе скончыў Будапешцкі ўніверсітэт.
Прафесар універсітэтаў:
Будапешцкі ўніверсітэт (1918) Універсітэт Капенгагена (1920—1926, 1934—1943) Універсітэт Фрайбурга (1926—1934) Стакгольмскі ўніверсітэт (1943).
Калі падчас Другой сусветнай вайны германскія войскі ў красавіку 1940 акупавалі дацкую сталіцу Капенгаген, дэ Хевешы растварыў залатыя нобелеўскія медалі нямецкіх фізікаў Макса фон Лаўэ і Джэймса Франка ў царскай гарэлцы, каб схаваць іх ад нямецкіх акупантаў. Фон Лаўэ і Франк знаходзіліся ў апазіцыі да нацыянал-сацыялізму ў Германіі і даверылі свае медалі Нільсу Бору, каб прадухіліць канфіскацыю ў Германіі. Немцам прыняцце і нашэнне нобелеўскага медаля было забаронена пасля таго, як праціўнік нацыянал-сацыялізму Карл фон Асецкі ў 1935 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Пасля заканчэння вайны дэ Хевешы экстрагаваў схаванае ў царскай гарэлцы золата і перадаў яго Шведскай каралеўскай акадэміі навук, якая вырабіла новыя медалі і перадала іх фон Лаўэ і Франку.
Літаратура
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Хімікі Венгрыі Катэгорыя:Постаці радыебіялогіі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі