Фёдар Антонавіч Піскуноў (, в. Раманавічы — , Мінск) — беларускі лексікограф і мовазнавец.
Біяграфія Скончыў хімічны факультэт БДУ (1966—1971). У 1971—1974 гг. працаваў старшым лабарантам, малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце торфу АН БССР (з 1990 года — Інстытут прыродакарыстанняДзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут прыродакарыстання»). З 1974 да 1983 г. быў інжынерам-тэхнолагам, інжынерам-хімікам, начальнікам лабараторыі, начальнікам сектара на вытворча-тэхнічным аб’яднанні «Інтэграл», дзе выявіў сябе рацыяналізатарам і вынаходнікам. У 1983—2008 гг. — старшы інжынер, навуковы супрацоўнік Інстытута электронікі НАНБ. У 2008—2010 гг. — Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБДзяржаўная навуковая ўстанова «Фізіка-тэхнічны інстытут».
Дзейнасць Асноўныя навуковыя інтарэсы ў сферы лінгвістыкі — камп’ютарная лексікаграфія, прыкладная марфалогія і ўніфікацыя беларускага правапісу.
На працягу двух апошніх дзесяцігоддзяў самастойна распрацоўваў электронную базу даных беларускай мовы. Вынікам гэтай працы стаў «Вялікі слоўнік беларускай мовы» (2012) — першы ў беларускай лексікаграфіі арфаграфічна-граматычны слоўнік. Аб’ём рэестру слоўніка каля 223 тысяч слоў; апрацавана больш за 70 мільёнаў словаўжыванняў з літаратурных крыніц.
На чале групы супрацоўнікаў стварыў першую прафесійную праграму праверкі беларускай арфаграфіі «Літара» для Microsoft Office 2000—2003 і перадаў яе ў свабоднае карыстаннеhttp://pravapis.tut.by (2004). Упершыню ў беларускай лінгвістыцы выканаў поўную марфалагічную класіфікацыю парадыгмаў беларускага дзеяслова і назоўніка, на аснове якіх стварыў электронны слоўнік «Парадыгма» аб’ёмам больш за 134 тысячы лексем. Прэзентацыя і перадача ў свабоднае карыстанне адбылася ў 2010 годзе.
Многія назіранні і меркаванні, якія ўзніклі падчас сістэматызавання фактаў марфалогіі і арфаграфіі, адлюстраваныя ў шэрагу публікацый, змешчаных у часопісе «Роднае слова». У канцэнтраваным выглядзе погляды Фёдара Піскунова наконт стану беларускай мовы і надзённых задач для яе адраджэння змешчаны ў аўтарскай прадмове да «Вялікага слоўніка беларускай мовы».
Фёдар Піскуноў лічыў, што «зварот да прадстаўнічых моўных БД — гэта эфектыўны шлях выяўлення тэндэнцый напісання, што паслужыць асновай для фармулявання прапаноў па ўдакладненні або змене правапісных нормаў». Быў упэўнены ў «непрымальнасці пашырэння паняцця „нарматыўнасць“ за межы чыста правапісных фактаў мовы». У дачыненні да стандартызацыі мовы аб’ектам крытыкі сп. Піскунова з’яўляліся «шабланізацыя падыходаў і кіраванне „літарай“, а не „духам“ прадпісанняў, непераадольнае і пакуль пашыранае ўяўленне „няма слова ў слоўніку — няма ў мове“».
Гл. таксама Старонка, прысвечаная асобе Фёдара Піскунова, яго праектам і публікацыям, на сайце Philology.BY
Зноскі
Бібліяграфія
(пілотны тыраж) (асноўны тыраж)
Катэгорыя:Лексікографы Беларусі Катэгорыя:Постаці Гомельскага раёна