Ё, ё — сёмая літара беларускага і рускага алфавітаў. Утворана спалучэннем літары Е з дыякрытычнымі знакамі.
Гісторыя Запазычана з рускай графікі, дзе ўпершыню з’явілася ў 1797 годзе (уведзена М. М. Карамзіным). У старабеларускім пісьменстве адсутнічала: гук [о] пасля мяккіх зычных абазначаўся літарай е (ледъ, медъ), спалучэннем іо (зіоло, ліосъ) і нават літарай о (весолый, слозы).
Беларуская мова У сучаснай беларускай мове абазначае лабіялізаваны галосны гук [о] задняга рада сярэдняга пад’ёмуА. Падлужны, В. Чэкман. Гукі беларускай мовы. Мн.: Навука і тэхніка, 1973, с. 263 і мяккасць папярэдняга зычнага (вёска — [в’оска]), а ў пачатку слова, пасля галосных, ў, ь і апострафа — спалучэннем гукаў [йо] (ёрш — [йорш], раён — [район], пугаўё — [пугаўйо], мільён — [м’іл’йон], звяр’ё — [з’в’арйо]).). Літара Ё бывае вялікая і малая, мае адпаведную рукапісную і друкаваную форму. Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне сёмы (група «Ё»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для адрознівання прадметаў пад адным абазначэннем (шыфр № 12ё).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Літары кірыліцы Катэгорыя:Беларускі алфавіт Катэгорыя:Рускі алфавіт