Не́мцава — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ловаць, за 35 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, каля вёскі Немцава.
Плошча паверхні возера 0,32 км². Даўжыня 1,18 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны ад 6—7 да 10 метраў. Берагавая лінія звілістая. З возера выцякае ручай у раку Ловаць (у раку Сярвайка).
Літаратура — С. 284.
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна