Іван Садоўнічы (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».
Клубная кар’ера Выхаванец гродзенскага «Нёмана», пазней гуляў за іншы гродзенскі клуб «Белкард». У 2011 годзе трапіў у «Віцебск», дзе трывала гуляў у аснове.
У сакавіку 2013 года вярнуўся ў «Нёман». У гродзенскім клубе неўзабаве замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.
Сезон 2014 распачаў як асноўны цэнтральны абаронца гродзенскага клуба. У маі 2014 года не выступаў з-за траўмы, пазней вярнуў месца ў аснове.
У чэрвені 2014 года перайшоў у казахстанскі клуб «Табол». Ужо ў ліпені 2014 года атрымаў грамадзянства Казахстана. У сакавіку 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з карагандзінскім «Шахцёрам». Перад пачаткам сезона 2017 атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У чэрвені 2017 года стала вядома, што Садоўнічы пакінуў карагандзінскі клуб.
У лістападзе 2017 года трэніраваўся з гродзенскім «Нёманам», але пазней вырашыў працягнуць кар’еру ў Казахстане, і ў сакавіку 2018 года быў заяўлены за талдыкарганскі «Жэтысу».
У студзені 2019 года перайшоў у кызылардзінскі «Кайсар». На полі з’яўляўся эпізадычна, у асноўным выходзячы на замену. У лютым 2020 года стала вядома, што беларускі абаронца пакідае клуб.
Сезон 2020 прапусціў з-за траўмы, а ў пачатку 2021 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. Восенню 2022 года стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі нападніка, у сезоне 2023 вярнуўся на месца абаронцы. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі.
Міжнародная кар’ера 11 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм адборачнага матча чэмпіянату свету 2022 супраць Чэхіі (0:2).
Дасягненні Уладальнік Кубка Казахстана: 2019 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023 Уладальнік Кубка Беларусі: 2024, 2025
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2005 дубль Нёман 16 1 2006 дубль Нёман 25 1 2007 (1) дубль Нёман 12 2 2007 (2) Д2 Дынама-Белкард 11 1 2008 (1) дубль Нёман 15 2 2008 (2) Д2 Дынама-Белкард 11 1 2009 Д2 Белкард 24 2 2010 Д2 Белкард 24 2 2011 Д1 Віцебск 29 0 2012 Д2 Віцебск 24 4 2013 Д1 Нёман 22 2 2014 (1) Д1 Нёман 10 0 2014 (2) Д1 Табол 13 1 2015 Д1 Табол 28 2 2016 Д1 Шахцёр 30 0 2017 (1) Д1 Шахцёр 0 0 2018 Д1 Жэтысу 15 1 2019 Д1 Кайсар 14 0 2021 Д1 Нёман 20 1 2022 Д1 Нёман 23 3 2023 Д1 Нёман 21 2
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Белкард Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Табол Кастанай Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Караганда Катэгорыя:Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган Катэгорыя:Ігракі ФК Кайсар Кызыларда