Джэймс Бенсан Ірвін (;  — ) — 30-ы астранаўт ЗША, 55-ы астранаўт свету.

Біяграфія Джэймс Ірвін быў адным з 19 астранаўтаў, адабраных НАСА ў красавіку 1966 года. У 1969 быў дублёрам пілота месяцавага модуля Апалона-12. Свой палёт у космас Ірвін здзейсніў у якасці пілота месяцавага модуля «Апалона-15». Удзельнічаў у чацвёртай высадцы людзей на Месяц. Агульная працягласць знаходжання месяцавага модуля на паверхні Месяца — 66 гадзін 55 хвілін.

З’яўляўся восьмым чалавекам, якія пабылі на Месяцы і першым якія пайшлі з жыцця сярод тых, хто быў на месяцавай паверхні. У 1971 годзе Ірвін быў узнагароджаны медалём НАСА «За выбітныя заслугі».

Пасля экспедыцыі на Месяц, 27 кастрычніка 1971 года на касмадроме ў Х’юстане перад 50 тысячамі баптыстаў абвясціў, што на Месяцы «увесь час адчуваў сувязь з Богам, адчуваў яго прысутнасць значна мацней, чым гэта было на Зямлі», стаў прапаведнікам і заснаваў місію «Высокі палёт», якую ўзначаліў разам са сваёй жонкай Мэры.

У 1972 Ірвін быў адлічаны з НАСА за спробу зрабіць бізнэс на марках, якія пабывалі ў космасе.

Катэгорыя:Астранаўты ЗША