Гіперыён — экзэмпляр секвоі вечназялёнай (Sequoia sempervirens), які расце ў нацыянальным парку «Рэдвуд» у паўночнай Каліфорніі, ЗША. З'яўляецца самым высокім дрэвам на Зямлі. Вышыня дрэва - 115,5 мСеквойя на www.abc.net.au.

Апісанне Гіганцкае дрэва было выяўлена летам 2006 года натуралістамі Крысам Аткінсаам і Майклам Тэйларам у нацыянальным парку «Рэдвуд». Вышыня Гіперыёна складае 115,5 метраў (379,1 футаў), дыяметр на ўзроўні грудзей (1,4 м) - больш за 4,84 метраў (15,88 футаў)Hyperion, World’s Tallest Redwood. . Дрэва было знойдзена ў аддаленай частцы нацыянальнага парку, набытай федэральным урадам адміністрацыі Джымі Картэра ў 1978 годзе.

Дакладнае месцазнаходжанне Гіперыёна было вырашана не публікаваць, каб турысты не разбурылі экасістэму, у якой стагоддзямі жыло гэтае гіганцкае дрэва. Агульны аб'ём драўніны Гіперыёна складае 502 м ³, а прыкладны ўзрост - 700-800 гадоў.

На думку даследчыкаў, далейшаму росту дрэва перашкодзілі дзятлы, якія пашкодзілі ствол Гіперыёна на самай яго вяршыні. Пасля 2017 года больш хуткарослы Геліёс (яго штогадовы прырост складае 2 цалі) можа перасягнуць Гіперыён (1 цаля у год). Зараз розніца паміж імі складае 1,2 метра (4 фута).

Назву прысвоілі, верагодна, у гонар першай часткі фантастычнай трылогіі Дэна Сіманса, частка дзеяння якой адбываецца ў лесе гіганцкіх секвой.

Спасылкі Hyperion Redwood: More Information з фатаграфіямі Месца на карце maps.google.ch Complete Tallest Redwoods List: Гіперыён і іншыя найвышэйшыя дрэвы свету Video: World’s Tallest Tree Towers Over California — National Geographic

Катэгорыя:Знакамітыя дрэвы Катэгорыя:Рэкорды