Нейрабіялогія — навука, якая вывучае будову, функцыянаванне, развіццё, генетыку, біяхімію, фізіялогію і паталогію нервовай сістэмы. Вывучэнне паводзін з'яўляецца таксама раздзелам нейрабіялогіі.
Вывучэнне чалавечага мозга з'яўляецца міждысцыплінарнай навукай і складаецца з некалькіх узроўняў вывучэння, ад малекулярнага да клетачнага ўзроўню (асобныя нейроны), ад узроўню адносна невялікіх аб'яднанняў нейронаў, да вялікіх сістэм, такіх як кара галаўнога мозга ці мазжачок, і на самым высокім узроўні нервовая сістэма з цэлым.
Тэмамі нейрабіялогіі з'яўляюцца: дзейнасць нейратрансмітараў у сінапсах; як гены спрыяюць развіццю нервовай сістэмы ў зародку і на працягу жыцця; дзейнасць адносна простых структур нервовай сістэмы; структура і функцыянаванне складаных нервовых ланцугоў — успрыманне, памяць, маўленне.
Гл. таксама Кагнітыўная нейрабіялогія Нервовая сістэма Нейрапсіхалогія Нейрахімія Мозг Нейрон Аксон Сінапс Дэндрыт Рэцэптар Мысленне Нейракамп'ютарны інтэрфейс Прыкладныя нейранавукі Нейралінгвістыка
Літаратура Шеперд Г. Нейробиология. В двух томах. Пер. с англ. — М.: Мир, 1987.
Спасылкі
IBRO (International Brain Research Organization — Міжнародная арганізацыя па вывучэнні мозга)