Галіна Аляксандраўна Арло́ва (, Віцебск — , Мінск) — беларуская актрыса. Народная артыстка Беларускай ССР (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1989).
Жонка Народнага артыста СССР Мікалая Яроменкі-старэйшага (1926—2000) і маці Народнага артыста Расіі Мікалая Яроменкі-малодшага (1949—2001).
Біяграфія У 1948 годзе скончыла студыю Беларускага тэатра імя Якуба Коласа і была залічана ў трупу тэатра імя Якуба Коласа. У Купалаўскім тэатры з 1959 года.
Памерла 21 жніўня 2021 года.
Творчасць Лепшыя ролі: Нэлі («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф. Дастаеўскага), Ягадка («Амністыя» М. Матукоўскага), Кудрыцкая («Брама неўміручасці» К. Крапівы), Патрык Кэмпбел («Мілы лгун» Дж. Кілці), Антаніна Львоўна («І змоўклі птушкі» паводле І. Шамякіна), Маша, Каця Маслава («Жывы труп», «Уваскрэсенне» паводле Л. Талстога), Алена («Жаніцьба Бялугіна» А. Астроўскага), Карпухіна («» паводле Ф. Дастаеўскага), Кукушкіна («» А. Астроўскага), Васіліса («На дне» М. Горкага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М. Гогаля), Ірына («Веру ў цябе» ), Надзея («Сябры і гады́» Л. Зорына), Леакадзія Бэкбік («» Б. Брэхта), Вольга Носава («Традыцыйны збор» В. Розава), Кісялёва («Характары» паводле В. Шукшына), Эма Герберт («Бераг» паводле Ю. Бондарава), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М. Чарота), Генеральша («Вечны Фама» У. Бутрамеева паводле Ф. Дастаеўскага), Жонка Зуйка («Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева), Маці Ёрана Персана («» А. Стрындберга), Хенавева «(Апельсінавае віно» А. Касоны).
Сям’я муж — Мікалай Яроменка (1926—2000), сын — Мікалай Яроменка (1949—2001).
Літаратура
Спасылкі Народной артистке Беларуси Галине Орловой сегодня исполняется 85 лет Галина Александровна Орлова
Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы