Віцезслава Ка́пралава (; , Брно — , Манпелье) — чэшская і .
Біяграфія Віцезслава Капралава нарадзілася ў 1915 годзе ў Брно ў сям'і музыкантаў. Пачатковую музычную адукацыю атрымала ў свайго бацькі Вацлава Капралава — кампазітара і піяніста, уладальніка музычнай школы ў Брно. Маці — Вікторыя Капралава — прафесійная спявачка, выкладчык вакалу.
У 1930—1935 гадах Капралава вывучала кампазіцыю і дырыжыраванне ў Кансерваторыі Брно ў Вілема Пятржэлкі і Здэнека Халабалы. У 1935 годзе, адразу пасля заканчэння кансерваторыі, Капралава прадставіла рэ-мінорны канцэрт для фартэпіяна, які ў значнай меры забяспечыў ёй поспех і прызнанне публікі. У 1935—1937 гадах працягнула навучанне ў Пражскай кансерваторыі, дзе яе галоўным настаўнікам па кампазіцыі быў прафесар Віцезслаў Новак, па дырыжыраванні — прафесар Вацлаў Таліх.
У кастрычніку 1937 года, за месяц да прэм'еры «Ваеннай сімфаніеты», Капралава пераязджае ў Парыж, каб вучыцца дырыжыраванні ў Шарля Мюнша. Першапачаткова яна планавала праходзіць навучанне ў Вене, але па рэкамендацыі Карэла Багуслава, і пасля сустрэчы з Багуславам Марціну, падчас свайго кароткага візіту ў Прагу, яна вырашыла дамагацца урадавай стыпендыі на навучанне ў Францыі.
Неўзабаве пасля гэтага, у 1938 годзе, Капралава прыняла ўдзел у фестывалі Міжнароднага таварыства сучаснай музыкі, які адбыўся ў Лондане, а 17 чэрвеня 1938 года выступіла з «Ваеннай сімфаніетай» - на гэты раз з Сімфанічным аркестрам Бі-бі-сі. Пасля гэтак паспяховых выступленняў Капралава прыязджае ў Брно на летнія вакацыі. Гэта быў яе апошні візіт дадому.
У 1939 годзе яна вярнулася ў Парыж, дзе пазнаёмілася са сваім будучым мужам Іржы Мухай, сынам чэшскага мастака Альфонса Мухі. Іх вяселле адбылося 23 красавіка 1940 года.
У той час, калі на Парыж ўжо наступалі нямецкія войскі, Капралавай быў пастаўлены невылечны дыягназ - міліярны туберкулёз. Памерла Віцезслава Карпалава 16 чэрвеня 1940 года ў Манпелье на поўдні Францыі, ва ўзросце 25 гадоў.
Выбраныя творы Пяць фартэпіянных твораў Легенда, сач. 3, для скрыпкі і фартэпіяна Дзве песні, вакальны цыкл, сач. 4 Іскры ад попелу вакальны цыкл, сач. 5 Студзень, для тэнар/сапрана, флейты, двух скрыпак, віяланчэлі і фартэпіяна Саната Апасіяната для фартэпіяна, сач. 6 Фартэпіянны канцэрт рэ мінор, сач. 7 Струнны квартэт, сач. 8 Тры п'есы для фартэпіяна, сач. 9 Яблык на каленях, вакальны цыкл, сач. 10 Ваенная Сімфаніета, сач. 11 Назаўжды, вакальны цыкл, сач. 12 Прэлюдыя красавіка для фартэпіяна, сач. 13 Памахваючы на развітанне, для голасу і фартэпіяна/аркестра, сач. 14 Трыо для габоя, кларнета і фагота Ілеана, кантата для сола, змешанага хор а, аркестра і апавядальніка, сач. 15 Варыяцыі сюр-ле-каріл'ён Сэн-Эцьен-дю-Мон, для фартэпіяна, сач. 16 Элегія для скрыпкі і фартэпіяна, сач. 17 Сельская сюіта для аркестра, сач. 19 Парціты для фартэпіяна і струнных, сач. 20 Канцэрціна для скрыпкі, кларнета і аркестра, сач. 21 Спяваць на адлегласці, вакальны цыкл, сач. 22 Прелюдія Раства, для камернага аркестра Рытурнель, для віяланчэлі і фартэпіяна, сач. 25
Дыскаграфія (выбарачна) Сола на фартэпіяна / Фартэпіяна і скрыпкі: The Music of Vitezslava Kapralova, CD, Koch Records KIC-CD-7742 Аркестравыя і камерныя творы: Vitezslava Kapralova: Portrait of the Composer, CD, Matous MK 0049-2 011 Канцэрт для фартэпіяна і іншыя творы для клавішных: Vitezslava Kapralova, CD, Radioservis CRO577-2 Рамансы: Forever Kapralova: Songs, CD, Supraphon SU3752-2 231 Струнны квартэт: Kapral-Kapralova-Martinu, CD, Radioservis CRO618-2
Спасылкі Heslo o Kaprálové Rozhovor o Vítězslavě Kaprálové The Kapralova Companion Oficiální stránky skladatelky
Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Чэхіі Катэгорыя:Кампазітары Чэхіі Катэгорыя:Дырыжоры Чэхіі