Пальчатакарэннік майскі (Dactylorhiza majalis) — від шматгадовых травяністых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15-60 см, з двума пальчатаасобнымі клубнямі. Лісце шырокае, яйцападобна-ланцэтнай формы, як правіла з цёмнымі плямамі. Кветкі лілова-пурпуровага або цёмна-фіялетавага колеру, сабраныя ў колас. Плод — сухая каробачка. Цвіце ў канцы мая — пачатку чэрвеня.
Расце на сырых лугах, па ўзлесках.
Арэал У Расіі сустракаецца толькі ў Калінінградскай вобласці. Асноўная частка арэала знаходзіцца ў Паўночнай і Заходняй Еўропе.
У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі.
Ахоўны статус
З'яўляецца рэдкім відам. Занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Літвы, Расіі, Калінінградскай вобласці.
Батанічная класіфікацыя
Сінонімы Паводле The Plant List:
Выкарыстанне
Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне; добры меданос.
Катэгорыя:Пальчатакарэннік Катэгорыя:Травы