Іаган Георг Мёзер (паводле іншых звестак I. М. і Ю. М.) — нямецкі архітэктар і будаўнік другой паловы 18 ст.

Біяграфія Пра Мёзера няма амаль ніякіх звестак, нават імя Іаган ставіцца пад сумнененне. 3 1738 года жыў і працаваў у. Гродне, у 1765—1774 на службе ў гродзенскага старосты А. Тызенгаўза.

Вядома, што ўзвёў у Гродне палац Тызенгаўза (1760—1770-я гады) і тэатра Тызенгаўза (1780-я гады) разам з італьянцам Джузэпэ Сака, Гродзенскія корчмы (1770-я гады). Асабіста распрацаваў плошчу перад палацам і прыняў удзел у стварэнні генеральнага плана Гарадніцы. Аўтар тыпавых праектаў жылых дамоў для замежных майстроў, якія працавалі на мануфактуры Тызенгаўза, і вайсковай варты Гродзенскай каралеўскай эканоміі (пабудаваны ў 1768—1773, гл. Гродзенскі «домік майстра»). Выкладаў у школе будаўнікоў на Гарадніцы ў Гродне.

Некаторыя спецыялісты атаясамляюць Мёзера з архітэктарам, які стварыў планы Гродна пасля пажараў 1753 года. Вядома толькі, што ў 1775 годзе, пакрыўджаны нявыплатай грошай і грубасцю А. Тызенгаўза, пакінуў ГроднаГородница: в тени Цереры.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XVIII стагоддзя Катэгорыя:Немцы ў Беларусі