Пальчатакарэннік плямісты, Ятрышнік плямісты — у крыніцы пад назвай (Dactylorhiza maculata) — від шматгадовых травяністых раслін роду сямейства .
Назва
Ятрышнік плямісты, зязюлін падарак, зязюлька, зязюльчыны слёзы, сярдзечнік Ботанический словарь, Спб, 1878, зязюліны слёзы, каманішнік, чортава ручкаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, канвалія, кукулькаШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929, кукушка.
Батанічнае апісанне
Пальчатакарэннік плямісты — шматгадовая расліна вышынёй ад 15 (25) да 50 см.
Клубень пальчаты, пляскаты.
Сцябло прамое, адзіночнае, шчыльнае, каля 8 мм таўшчынёй у аснове.
Лісце нешматлікае, буйное, цёмна-зялёнае, з круглявымі фіялетавымі плямамі; па форме лісце адрозніваецца ўверх па сцябле ад даўгавата-ланцэтнага, тупога або завостранага да завостранага, лінейнага або шылападобна-лінейнага, часта крыху звілістае.
Кветкі сабраны ў густыя, шматкветкавыя коласападобныя суквецці 3-9 см даўжынёй і 3-4 см у дыяметры. Афарбоўка кветак разнастайная: ружаватая, лілаватая, чырвоная, часам амаль белая. Губа коратка-трохлопасцевая, з дробнымі фіялетавымі плямкамі, размешчанымі падоўжнымі выгінастымі радамі, якія раз’яднаныя або зліваюцца ў кароткія лініі; сярэдняя лопасць губы значна карацей і вузей бакавых, трохкутная, тупаватая, 2-3 мм даўжынёй. Цвіце ў чэрвені-ліпені.
Плод — каробачка са шматлікім дробным насеннем. Плоданасіць у ліпені-жніўні, размнажаецца насеннем.
Арэал
Арэал віду цягнецца ад Атлантычнага ўзбярэжжа Еўропы да Цэнтральнай Сібіры, расліна сустракаецца таксама ў Паўночна-Заходняй АфрыцыDactylorhiza maculata: інфармацыя ў базе дадзеных Каралеўскіх батанічных садоў Кью . Рассеяна распаўсюджаны амаль на ўсёй тэрыторыі еўрапейскай часткі Расіі, але пераважна ў паўночных і цэнтральных раёнах Нечарназем’я, даходзячы на ўсход да Заволжжа.
У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі.
Расце ў сырых замшэлых лясах, на вільготных лугах, прагалах, часта па сфагнавых мхах.
Вырошчванне ў культуры У ГБС вегетуе з сярэдзіны кастрычніка па верасень. Цвіце ў чэрвені. Не плоданасіць. Вышыня 20—25 см.
Значэнне і выкарыстанне
Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне; добры меданос.
Лекавае прымяненне Лекавай сыравінай з’яўляюцца клубні. Збіраюць маладыя клубні неўзабаве пасля цвіцення расліны, чысцяць ад зямлі, мыюць у халоднай вадзе і на 2-3 хвіліны апускаюць у кіпень, каб клубні не прарасталі падчас сушкі. Сушаць пры тэмпературы не больш за 50 градусаў. Высушаныя клубні называюцца салепам.
Валодае ахінальным, супрацьзапаленчым, змягчальным, агульнаўмацавальным дзеяннем. Салеп, расцёрты у парашок і змяшаны з вадой, віном або малаком, выкарыстоўваецца пры нястраўнасцях, гастрытах і калітах, пры атручванні некаторымі ядамі, хваробах мачавога пузыра.
Ахова
Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі (1996).
Літаратура
Виноградов В. М., Мартынов В. К., Чернакова В. В. Лекарственные растения в лечении заболеваний органов пищеварения. — Ленинград, 1991. Тернопільський енциклопедичний словник. — Тернопіль: видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2004—2010. — ISBN 966-528-197-6, том ІІІ, 2008, Н. Мшанецька.
Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Пальчатакарэннік