Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю Урада і нясе персанальную адказнасць за яго працуКАНСТЫТУЦЫЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 1994 ГОДА (са зменамі і дадаткамі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 г. і 17 кастрычніка 2004 г.).

Акрамя гэтага Прэм’ер-міністр падпісвае пастановы Урада, выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні, прадстаўляе Парламенту праграму яго дзейнасці і інфармуе Прэзідэнта пра асноўныя кірункі дзейнасці і ўсе яго найважнейшыя рашэнні, а таксама выконвае іншыя функцыі, звязаныя з арганізацыяй і дзейнасцю Урада.

Падчас паседжанняў палат Парламента, у тым ліку і закрытых, Прэм’ер-міністр, як Прэзідэнт і члены Урада, можа выступаць па-за чаргой столькі разоў, колькі яму гэта будзе патрэбна.

У выпадку вакансіі пасады Прэзідэнта ці немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў па прычынах, прадугледжаных Канстытуцыяй, яго паўнамоцтвы да прынясення Прысягі зноў абраным Прэзідэнтам пераходзяць да Прэм’ер-міністра.

Спіс

Ніжэй прадстаўлены спіс Прэм’ер-міністраў Рэспублікі Беларусь і выконваючых іх абавязкі (пазначаны «в. а.») пасля 1991 года.

#ФотаІмя (Гады жыцця)Пачатак паўнамоцтваўКанец паўнамоцтваўПартыяПрэзідэнт 1 Вячаслаў Францавіч Кебіч(1936—2020) 19 верасня 1991 21 ліпеня 1994 — — 2 Міхаіл Мікалаевіч Чыгір(нар. 1948) 21 ліпеня 1994 18 лістапада 1996 —Аляксандр Лукашэнка(з 1994) 3105px Сяргей Сцяпанавіч Лінг(нар. 1937) 18 лістапада 1996в.а. да 19 лютага 1997 18 лютага 2000 — 4105px Уладзімір Васілевіч Ярмошын(нар. 1942) 18 лютага 2000 1 кастрычніка 2001 — 5105px Генадзь Васілевіч Навіцкі(нар. 1949) 1 кастрычніка 2001в.а. да 10 кастрычніка 2001 10 ліпеня 2003 — 6105px Сяргей Сяргеевіч Сідорскі(нар. 1954) 10 ліпеня 2003в.а. да 19 снежня 2003 27 снежня 2010 — 7105px Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч(нар. 1950) 28 снежня 2010 27 снежня 2014 — 8105px Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў(нар. 1960) 27 снежня 2014 18 жніўня 2018 — 9 105px Сяргей Мікалаевіч Румас(нар. 1969) 18 жніўня 2018 3 чэрвеня 2020— 10 105px Раман Аляксандравіч Галоўчанка(нар. 1973) 4 чэрвеня 2020 10 сакавіка 2025 — 11 105px Аляксандр Генрыхавіч Турчын(нар. 1975) 10 сакавіка 2025 на пасадзе —

Спасылкі

Старонка Прэм’ер-міністра на сайце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Закон Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 424-З «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь»

Беларусь Катэгорыя:Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь