Драматычны тэатр Беларускай арміі (ДТБА) — тэатр г. Мінска, размяшчаецца ў правым крыле Дома афіцэраў.

Гісторыя Рашэнне аб стварэнні ДТБА было прынята ў 2003 годзе ў Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь. Пачаў сваю працу 24 чэрвеня 2004 г прэм’ерай спектакля па п’есе Аляксея Дударава «Ты помніш, Алёша», якая распавядае аб мужнасці абаронцаў Магілёва летам 1941 года.

26 снежня 2018 года пастановай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 72 тэатру прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».

Фестывальнае жыццё Спектаклі тэатра былі адзначаны: на IX Міжнародным тэатральным фестывалі «Белая Вежа-2004», у першым тэатральным конкурсе ў рамках Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад 2004».  У чэрвені 2005 года прыняў удзел у VI Маскоўскім міжнародным фестывалі камерных тэатраў і спектакляў малых формаў «Славянскі вянок», прысвечаным перамозе ў Другой сусветнай вайне. Тэатр стаў лаўрэатам і атрымаў галоўны прыз - «За найлепшы спектакль фестывалю».

Кіраўніцтва Мастацкія кіраўнікі Аляксей Дудараў (2003—2013) Марына Дударава (12 жніўня 2013—4 снежня 2024) Арцём Пінчук (з 4 снежня 2024)

Галоўныя рэжысёры Марына Дударава (2004—2013) Ігар Фільчанкаў (з 1 верасня 2013)

Гл. таксама Дом афіцэраў

Зноскі

Катэгорыя:Тэатры Мінска Катэгорыя:Чырвонаармейская вуліца (Мінск) Катэгорыя:Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе Катэгорыя:2004 год у Мінску