Пітэр Чарлз До́герці або Дохерці, Доэрці (; ) — аўстралійскі і амерыканскі вучоны ў галіне імуналогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1996 годзе разам з Р. Цынкернагелем «за адкрыцці ў галіне імуннай сістэмы чалавека, у прыватнасці яе здольнасці выяўляць клеткі, заражаныя вірусам».
Біяграфія Скончыў Квінслендскі ўніверсітэт у 1962 годзе. Працаваў з 1963 года ў Інстытуце даследаванняў жывёл (г. Брысбен), з 1967 года ў НДІ Эдынбурга. Атрымаўшы доктарскую ступень у 1970 годзе ва ўніверсітэце Эдынбурга, Шатландыя, ён вярнуўся ў Аўстралію. У 1972—1975 і 1982—1988 гадах працаваў у Аўстралійскім універсітэце (г. Канбера). З 1988 года ў дзіцячым шпіталі, адначасова з 1992 года прафесар універсітэта Тэнесі (г. Мемфіс, ЗША).
Аўтар навуковых прац па механізмах імуналагічнай талерантнасці, памяці.
Высветліў механізм распазнавання чужародных клетак імуннымі лімфацытамі.
Доктар філасофіі (1970).
Член Аўстралійскай АН (1983), Лонданскага каралеўскага таварыства (1987).
Узнагароды 1997 — Чалавек года ў Аўстраліі. 1997 — Ордэн Аўстраліі.It's an Honour: AC 1996 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне. 1995 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні. 1986 — Міжнародная прэмія Гайрднера. 1983 — Прэмія Паўля Эрліха і Людвіга Дармштэтэра ().
Літаратура
Спасылкі Старонка Пітэра Догерці на сайце шпіталя Сент-Джуд Аўтабіяграфія Пітэра Догерці на Нобелеўскім сайце
Катэгорыя:Імунолагі Аўстраліі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера