Порцыя () — унутраны спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 3 студзеня 1986 года па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 1. Названая ад імя персанажа з п’есы Шэкспіра «Венецыянскі купец». Таксама пазначаецца як Уран XII.

Порцыя абарачаецца ніжэй сінхроннай каляуранавай арбіты, па гэтай прычыне арбіта спадарожніка паступова зніжаецца з-за ўздзеяння прыліўных сіл. З часам яе можа паглынуць Уран або разбурыцца з-за прыліўнога расцяжэння і ўтварыць кольца.

Порцыя ўзначальвае групу Порцыі — групу спадарожнікаў, якая таксама ўключае ў сябе Б’янку, Крэсіду, Дэздэмону, Джульету, Разалінду, Купідона, Белінду і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці. За выключэннем арбіты, радыуса ў 140 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Порцыю практычна нічога не вядома.

Крыніцы

Катэгорыя:Спадарожнікі Урана Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1986 годзе